Навіны

21-гадовага курсанта з Гродна асудзілі на 15 гадоў за «здраду дзяржаве»

Курсанта Акадэміі МУС, 21-гадовага Іллю Нарышкіна, асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яго абавязалі выплаціць штраф у 24 тыс. руб. (600 базавых велічыняў).

Раней хлопца прызналі палітвязнем. Прысуд абвясціў на закрытым пасяджэнні Гродзенскага абласнога суда 14 жніўня 2024 года суддзя Юрый Казакевіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Іллю Нарышкіна прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў - па ч. 1 арт. 361−3 (удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы або падрыхтоўка да іх) і ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядалі з 22 ліпеня. 6 верасня яго ўключылі ў спіс «экстрэмістаў».

Іллі Нарышкіну 21 год. Ён нарадзіўся ў Слоніме, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Бацька Іллі - украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. У савецкі час скончыў авіяцыйную вучэльню, але працаваў інжынерам-механікам у розных краінах. З маці хлопца яны не жывуць разам вельмі даўно.

У 2021 годзе Ілля Нарышкін паступіў у акадэмію МУС і павінен быў вучыцца ўжо на трэцім курсе крымінальна-выканаўчага факультэта. У акадэміі хлопец быў актыўным: удзельнічаў у конкурсах і нават гуляў у інтэлектуальным шоу «Вежа» на тэлеканале «Беларусь-2». Апошні раз яго публічна ўзгадвалі ў сакавіку 2023 года.

Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, паведамлялі раней. Паводле артыкулаў, прад’яўленых яму, у апошні час часта судзяць тых, хто спрабаваў звязацца з такімі арганізацыямі або выяўляў намер паехаць на вайну. Часам спецслужбы Беларусі ловяць такіх людзей з дапамогай фэйкавых акаўнтаў палка Каліноўскага.

Чытайце таксама: Затрыманні ў рэгіёнах, 1000 адміністратывак, прысуд за дзяржзмену. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025