Ігар Бацян. Фота з сацсетак
Былога дырэктара шклозавода «Нёман» і дзяржаўнага функцыянера Ігара Бацяна прыгаварылі да 12 гадоў калоніі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве, паведамляе «Гарадзенская праваабарона». Пакуль інфармацыя афіцыйна не пацверджана.
Працэс над Бацянам у Гродзенскім абласным судзе ў жніўні 2024 года вёў суддзя Руслан Гурын. Як адзначаюць праваабаронцы, у 2020 годзе Бацян публічна не выказваўся. А 16 жніўня 2020 года, калі ў Беларусі праходзілі найбольш масавыя пратэсты, Telegram-акаўнт былога дырэктара «Нёмана» далучыўся да буйной праўладнай групы «За Беларусь!».
Бацян узначальваў шклозавод 12 гадоў - з 2005 па 2017 год. У ліпені 2017 ён перайшоў на працу ў Федэрацыю хакея Беларусі, дзе кіраваў аддзелам развіцця і дзіцяча-юнацкага хакея, а потым знік з поля зроку. Пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА па палітычным артыкуле.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…