Навіны

Нерухомасць тыдня: пад Гроднам прадаюць стогадовы хутар — побач Нёман і мяжа

У вёсцы Загорнікі за 30 км ад Гродна прадаюць хутар пачатку XX стагоддзя, але з рамонтам. У 100 м ад дома — лес, побач Нёман, а проста за ракой — Літва. Можна адпачываць на прыродзе, а можна адкрыць аграсядзібу.

Дом быў пабудаваны ў 1918 годзе і рэканструяваны ў 2014-м. У выніку дыхтоўныя сцены і перагародкі з бруса ў ім спалучаюцца са шклопакетамі ПВХ і металічнымі ўваходнымі дзвярыма. Звонку сцены і дах пакрыты сасновай дранкай. Будынак двухпавярховы, мансарднага тыпу, з калонамі і бетонным падмуркам. Агульная плошча — 74 кв. м, з іх 40 кв. м — жылыя, а 15 кв. м займае кухня. Унутры тры пакоі з касметычным рамонтам, ёсць мэбля і бытавая тэхніка.

У доме праведзена электрычнасць (220 і 380 вольт), а вось ваду пакуль трэба насіць са студні. Памяшканні ацяпляюцца камінам. Туалет — на вуліцы. У перспектыве можна падлучыць электрычны кацёл і ўладкаваць мясцовую каналізацыю-сэптык. З хаты выведзена труба пад каналізацыю, а на кухні, у калідоры і санвузле ўсталявана вадзяная цёплая падлога.

Інтэр'ер дома — у традыцыйным вясковым стылі. Сцены з бярвёнаў без шпалер і нябеленая столь ствараюць адчуванне даўніны. Падлогі засланыя дыванамі, а камін складзены са старой цэглы.

Да дома дадаецца роўны ўчастак плошчай 38 сотак (25 сотак у пажыццёвым валоданні, 13 — у арэндзе). Тэрыторыя пасуе для стварэння аграсядзібы, будаўніцтва яшчэ адной хаты, лазні ці зоны адпачынку. На ўчастку таксама ёсць гаспадарчая пабудова.

Прадавец абяцае арганізаваць прагляд у зручны для пакупніка час і гарантаваць юрыдычную чысціню здзелкі.

Кошт хутара — $ 46 тыс.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025