Роў матораў і клубы дыму ахуталі гістарычны цэнтр Гродна — гэта ў горадзе здымаюць відэаролік пра дрыфт. Здымкі працягнуцца два дні - 31 кастрычніка і 1 лістапада. Рух у цэнтры абмежаваны, таму гродзенцы сутыкаюцца з нязручнасцямі. У сацсетках пачалі выказвацца і тыя, хто лічыць дрыфт «поўнай лухтой», і тыя, хто ў захапленні ад падзеі.
З канца кастрычніка ў розных рэгіёнах Беларусі адбываюцца здымкі рэкламнага роліка. Дрыфтары ўжо заехалі ў Брэст, Гомель і Магілёў, а зараз дабраліся і да Гродна.
Арганізатары — праект Blockchain Sports Drift, частка Blockchain Sports Ecosystem, які базуецца ў Бразіліі. Ён займаецца інтэграцыяй сучасных тэхналогій у розныя віды спорту для аналізу вынікаў і ацэнкі актыўнасці спартсменаў.
У здымках відэароліка аб дрыфце бяруць удзел акцёры і пілоты з Беларусі, Аўстраліі, Бразіліі, Нідэрландаў, Тайланда і Японіі.
31 кастрычніка перакрыюць вуліцы:
1 лістапада перакрыюць рух у раёне:
У іншых гарадах з-за здымкаў кліпа беларусы сутыкнуліся з нязручнасцямі. Напрыклад, у Гомелі з-за затораў людзі спазняліся на пахаванне і сумоўі. А некаторыя брэсчане палічылі, што дрыфтаваць каля помніка героям вайны — недарэчна.
У Гродне пра такія інцыдэнты пакуль не паведамлялі. Аднак не ўсе гараджане падтрымліваюць ініцыятыву.
«Дрыфт — гэта спорт. Небяспечны спорт. І на гарадскіх вуліцах яму зусім не месца. Яму месца на аўтадроме, на ралійных трасах, там, дзе няма небяспекі камусьці нашкодзіць.
Гэта вось тое, што зараз адбываецца — прыклад для маладых дурняў за рулём, якія гэтак жа будуць потым дрыфтаваць у горадзе на сваіх усратых пасатах і прыёрах, для ўсіх фанатаў гульняў Нід Фор Спід.
Ну і потым, перакрываць увесь горад, асабліва яго галоўныя транспартныя артэрыі ў працоўны дзень — таксама не самае разумнае рашэнне. З-за дзясятка людзей пакутуюць сотні, якія не могуць своечасова даехаць… Ды хуткая з-за іх праехаць тупа не зможа да кагосьці!» — выказаўся Аляксандр у Facebook.
Гараджане актыўна выказваюцца пра дрыфт у цэнтры Гродна і ў Instagram.
«Навошта ўвогуле дадзенае мерапрыемства праводзіць у горадзе, парушаючы рытм жыцця людзей для чыёйсьці забавы», — пацікавіўся Аляксей.
«Чаму абавязкова ў цэнтры горада? Няўжо няма іншых месцаў, дзе можна размалёўваць асфальт. Поўная дурасць», — лічыць Павел.
«А можна аб перакрыцці цэнтральных дарог інфармаваць загадзя, а не даведвацца пра іх у 40-хвілінным заторы без магчымасці дабрацца да пункта прызначэння», — абураецца карыстальнік пад нікам kinovinodomino222.
«Чаму дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў працоўны дзень у працоўны час? Усім так нас*аць на жыхароў горада?» — напісаў Аляксандр.
Зрэшты, ёсць сярод гродзенцаў і тыя, хто ў захапленні ад здымкаў.
«Па целе мурашкі прабеглі», — падзялілася almazka_kat.
«Красаўчыкі, малайцы, рэспект», — напісала Алена.
«Гэта было вельмі крута», — выказалася Ксенія.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…