«Рускага паэта» з Ліды Руслана Піваварава і смаргонскую публіцыстку Галіну Антонаву прынялі ў шэрагі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Hrodna.life паглядзеў, якія творы стваралі літаратары.
Любіць «Вялікую Русь» узору 1922−1991 гадоў
Лідчанін Руслан Півавараў пазіцыянуе сабе як «рускага паэта, публіцыста і грамадзяніна Беларусі». У сваім Facebook мужчына напісаў, што ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі чакаў тры гады.
У сацсетках Півавараў актыўна дзеліцца сваёй творчасцю і разважаннямі пра «русафобаў і празаходніх лібералаў». «Непадзельна люблю Белую Русь, Вялікую Русь і Украінскую ССР узору 1922−1991 года», — адзначае ён.
Сярод вершаў, напісаных Піваваравым — творы «Забудзься пра нягоды ў абдымках маіх…», «Вершы, як караблі» і «Абрад начной жрыцы».
По пятницам особенный настрой:
Он отдых от работы предвещает.
А солнце, улыбнувшись, обещает,
Что день сегодня чудный будет твой.Фрагмент верша «О пятнице» Руслана Піваварава
Як запэўнівае Півавараў, яго вершы «не аднойчы публікаваліся ў друкаваных выданнях».
Прапагандуе гендарныя стэрэатыпы і атрымлівае за гэта дыпломы
Публіцыстка з Смаргоні Галіна Антонава працуе ў праўладнай газеце «Светлы Шлях». Сярод тэкстаў, напісаных Антонавай, ёсць нататка пра жанчыну-кіроўцу пад назвай «Бландынка за рулём — не гераіня коміксаў». Пісала Антонава і нарыс, прысвечаны настаўніцы смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў. Тэкст называецца «Дзеці - самае вялікае дасягненне жанчыны».
У 2021 годзе Антонава стала лаўрэатам абласнога конкурсу імя Дубко і атрымала дыплом за дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.