У музеі "Лідскага піва". Фота: Hrodna.life
Прадстаўніка ААТ «Лідскае піва» паклікалі ў суд Лідскага раёна. Там 30 кастрычніка разглядаюць справу паводле арт. 22.8 КаАП «Cамавольнае будаўніцтва».
Вядзе працэс суддзя Аляксандр Мішураў.
У канцы мінулага года Міністэрства культуры спагнала з прадпрыемства 7 866 150 рубля і 94 капейкі праз эканамічны суд Гродзенскай вобласці. Гэта адлічэнні за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая нібыта аказвае ўздзеянне на ахоўныя зоны аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны. Частка завода — помнік прамысловай архітэктуры XIX стагоддзя.
Пры разглядзе гэтай справы гаварылі аб стварэнні дадатковых збудаванняў на тэрыторыі завода, у тым ліку — узвядзенне бакаў, металічных трубаправодаў. Магчыма, яны і сталі прычынай актуальнага разбору.
«Лідскае піва» — піваварная кампанія, якая належыць фінскай кампаніі «Olvi». Выпускае 20 відаў піва, уключаючы крафт, а таксама ліманады, сідр, квас і ваду. У 2022 годзе на тэрыторыі завода — у тым самым гістарычным будынку, аб якім дбае Мінкульт — адкрыўся музей піваварства.
Пасля пачатку вайны ва Украіне кампанія Olvi абвясціла аб спыненні экспарту сваіх прадуктаў у Расію і выхадзе з бізнэсу ў Беларусі. Продажы «Лідскага піва» перашкодзіла тое, што прадпрыемства ўнеслі ў спіс актываў, на продаж доляй у якіх замежным уласнікам патрэбны дазвол беларускіх уладаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…