Telegram-канал «Тётя Ира разрешила» прызналі экстрэмісцкім. Так вырашыў суд Астравецкага раёна 21 кастрычніка.
Канал на 300 падпісчыкаў вядзе рэдактара з Гродна Ірына Новік. На канале «усяго патроху» — ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці. Апошні пост — фільм пра жанчын, якія перанеслі рак грудзей.
Падтрымаць Ірыну можна на buymeacoffee.com/irenanovikV.
Чытайце таксама: Пад сакурай і з прынцэсай. Ірына Новік — пра гродзенскую турму і «лячэбнае» галаданне на сутках