У сярэдзіне лістапада ў Гродне стартуе восьмы Gastrofest. Гастранамічны фестываль пройдзе з 14 лістапада па 1 снежня, а цана сэтаў будзе вар'іравацца ад 43 да 50 рублёў. Афіша ўжо з’явілася ў Instagram-акаўнце фестывалю.
Пакуль арганізатары трымаюць у таямніцы назвы ўстаноў, якія прымуць удзел у фестывалі. Але ўжо вядома, што сярэдні чэк складзе 43 рублі. Кошт сэтаў у параўнанні з вясновым гастрафэстам вырас. Тады сэты ва ўстановах Гродна каштавалі 38 руб.
Якія сэты прапануюць на Gastrofest 2024 у Гродне
Кафэ «Гараж» (Янкі Купалы, 87)
У рамках Gastrofest ў «Гаражы» будуць падаваць салат з бітага агурка з ростбіфам, мідыі па-чарнаморску ў сметанковым соусе і фаршыраванае курынае сцягно з бульбяным крэмам і сметанковымі грыбамі. На дэсерт — рысавы пудынг з какосам і кулі з гарбуза.
Вага: 1080 г.
Кошт: 43 руб.
Падаваць сэт будуць з 10:00 да 23:00 увесь тыдзень.
Harat’s pub (Карла Маркса, 24)
У Harat’s pub можна будзе пачаставацца брускетамі з патэ (паштэт), лістом салата і апельсінам. Яшчэ ў сэт уваходзіць салат з курыцай, памідорамі чэры і аўтарскай запраўкай, а таксама мідыі ў сметанкова-сырным соўсе з крутонамі з белага хлеба. Асноўная страва — бургер з ірванай ялавічынай і вішнёвым соўсам. Разам з бургерам пададуць бульбу па-вясковаму з соўсамі ад шэфа — сырным і часночным. На дэсерт зноў брускеты, але ўжо з сырам ракфорт і грушай.
Вага: 1600 г.
Кошт: 43 руб.
Падаваць сэт будуць з 14:00 па 21:00 з нядзелі па чацвер, і з 13:00 па 18:00 у пятніцу і суботу.
Кафэ «Культура» (Савецкая, 3)
У сэт з кафэ «Культура» уваходзіць в’етнамскі Фо Бо з свінінай, рысавай лапшой, эдамаме (соевыя бабы) і праросткамі соі. На другое — пад-тай з курыцай, гароднінай і кунжутна-арэхавым соўсам. Будзе і сэт з азіяцкіх закусак: кімчы, бітыя агуркі і папараць, а яшчэ ікорны паштэт з авакада на крэветачных чыпсах. На дэсерт — зялёныя гёдза з яблыкам, карыцай і крэмам з маскарпоне.
Вага: 1275 г
Кошт: 43 руб.
Падаваць сэт будуць з нядзелі па чацвер з 8:00 — 23:00, а ў пятніцу і суботу з 08:00 да 00:00.
Рэстаран «Беласток» (Віленская, 2)
у «Беластоку» пададуць закуску з хатніх мясных рулетаў, салат з філе судака і дранікі з грыбным мусам і дзюкселем са свіной выразкай. На дэсерт — варэнікі з макавым начыннем і салёнай карамеллю.
Вага: 1100 г
Кошт: 43 руб.
Пакаштаваць стравы можна будзе толькі пры папярэднім браніраванні.
Каб усе жадаючыя змаглі пратэставаць установы, на сайце Gastrofest можна будзе забраніраваць столік, адзначаюць арганізатары.
Згодна з афішай фестывалю, ісці ў рэстаран не абавязкова — стравы будуць дастаўляць і дамоў з дапамогай сэрвісу Delivio.