Генадзя Васільевіча Бесараба судзяць па арт. 430 ч. 2 КК і ч.1 «Атрыманне хабару». Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі 46-гадовага старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Рэдакцыі Hrodna.life пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра яго.

Справу пачала разглядаць Наталля Горбач у судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка.

Апошняя згадка пра выкладчыка і трэнера Генадзя Бесарабе на сайце датавана лістападам 2023 года. Цяпер яго няма ў спісе супрацоўнікаў і ў даступным раскладзе для студэнтаў. Сацсеткі мужчыны некалькі гадоў не абнаўляюцца.

Бесараб Генадзь Васільевіч родам з Навагрудскага раёна. Вучыўся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Гродне. У 1995 годзе выканаў нарматыў майстра спорту па грэка-рымскай барацьбе. Выпускнік факультэта фізкультуры і спорт ГрДу імя Янкі Купалы. Прызёр і пераможца міжнародных турніраў. З 2005 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце на кафедры фізічнага выхавання і спорту. За гэты час падрыхтаваў 5 майстроў і 5 кандыдатаў у майстры спорту і 1 майстра спорту міжнароднай катэгорыі.

Чытайце таксама: У Гродне судзяць цёзку намесніка дырэктара драмтэатра. Яго дадзеныя зніклі з сайта