З 29 кастрычніка зноў пачынае функцыянаваць прыпынак “Плошча Савецкая”. Транспарт не спыняўся на ёй месяц.

Цяпер прыпынак зноў дзейнічае і каля гатэля “Сямашка” транспарт спыняцца больш не будзе, паведаміў Гродзенскі аператар пасажырскіх перавозак.

На прыпынку каля крамы “Баторыя” рамонт пакуль працягваецца – грамадскі транспарт спыняецца на паркоўцы каля гатэля “Нёман”.

Прыпынкі былі закрыты на рамонт з 30 верасня.