З 29 кастрычніка зноў пачынае функцыянаваць прыпынак «Плошча Савецкая». Транспарт не спыняўся на ёй месяц.
Цяпер прыпынак зноў дзейнічае і каля гатэля «Сямашка» транспарт спыняцца больш не будзе, паведаміў Гродзенскі аператар пасажырскіх перавозак.
На прыпынку каля крамы «Баторыя» рамонт пакуль працягваецца — грамадскі транспарт спыняецца на паркоўцы каля гатэля «Нёман».
Прыпынкі былі закрыты на рамонт з 30 верасня.