Навіны

Вітражы і сучасная цэгла. Як адбудуюць цэнтральную вежу замка ў Навагрудку — і чаму менавіта так

На цэнтральнай вежы Шчытоўцы Замкавай гары ў Навагрудку адрэстаўруюць фрагменты гістарычных сцен, якія захаваліся, і адновяць страчаныя. Унутры будзе музей з «халоднай экспазіцыяй» — ацяпленне не будуць праводзіць, каб не парушаць культурны слой.

Вышыню новых сцен максімальна наблізяць да гістарычнай вышыні вежы, расказаў Sputnik галоўны архітэктар праекту Андрэй Карпук. Фрагменты старога цаглянага мура, якія захаваліся, умацуюць, закрыюць расколіны, дробныя сколы і адновяць некаторыя страчаныя ўчасткі. Для гэтага выкарыстаюць рэстаўрацыйную цэглу ручной працы, якая памерам, колерам і фактурай будзе падобная да гістарычнай.

Страчаныя сцены Шчытоўкі плануюць узводзіць муроўкай, якая ўжывалася пры стварэнні арыгінальных сцен. Пры гэтым іх адбудуюць з сучаснай цэглы. Дзякуючы гэтаму можна будзе лёгка адрозніць гістарычныя і адноўленыя часткі.

Сярэднявечны туалет і сходы ў муры

Пасля рэстаўрацыі на Замкавай гары з’явіцца шасціўзроўневая вежа з аснаваннем прыкладна 11,4 на 11,4 м. Першы ўзровень размесціцца на глыбіні больш за пяць метраў, а шосты — на вышыні 12,5 м. На першым узроўні экспануюць старажытныя падмуркі і сцены вежы, а таксама рэшткі падмуркаў страчанага палаца — трыбунала.

Новыя сцены будуць таўшчынёй больш за метр. У адной з іх схаваюць сходы, па якіх наведвальнікі змогуць падняцца на верхні ўзровень. Спускацца можна будзе па сучасных металічных сходах усярэдзіне вежы.

Вокны і дзверы ў Шчытоўцы зробяць з дрэва, паводле навуковых дадзеных аб вежы, а ў вокны ўставяць вітражы. Дах накрыюць чарапіцай.

На вежы будзе паказана адна з самых старых у Беларусі сярэднявечных прыбіральняў — данскер, якая размесціцца ў эркеры за межамі асноўнай сцяны.

Што будзе ўнутры

На верхніх узроўнях вежы плануюць размяшчаць экспанаты, якія не пацерпяць ад холаду. У асноўным гэта прадметы і артэфакты, знойдзеныя на Замкавай гары падчас раскопак пачынаючы з 1960-х гадоў. Да Замкавай гары падведзена толькі электрычнасць. Чаму вежу нельга будзе абаграваць з яе дапамогай, не ўдакладняюць.

Экспазіцыю зробяць мультымедыйнай. Верхні ярус запланаваны як аглядная пляцоўка, канферэнц-зала і зала для часовых экспазіцый у цёплую пару года.

Замак аднаўляюць 10 гадоў

Аднаўленне цэнтральнай вежы замка — Шчытоўкі - стане шостым этапам рэканструкцыі, якая працягваецца ўжо больш за дзесяць гадоў. Пяты этап аднаўленчых работ завершаць у 2024 годзе. У рамках гэтага этапу правялі кансервацыю руін замкавых сцен па перыметры Замкавай гары і руін трох вежаў: Уваходнай справа ад сучасных ўваходных варот, а таксама Дазорнай і Пасадскай злева ад уваходу.

Праект аднаўлення Шчытоўкі распрацавалі два гады таму ў праектным філіяле ААТ «Белрэстаўрацыя». Цяпер ён праходзіць апошнія этапы ўзгадненняў.

З верасня 2024 года ўваход на тэрыторыю замка ў Навагрудку перагарадзілі жалезнай брамай з замком. Цяпер прайсці туды можна толькі з аўторка па нядзелю, з 10:00 да 17:30. Уваход стаў платным — праўда, за сімвалічную плату ў 1 руб. Паслухаць экскурсію зараз можна толькі ад акрэдытаваных экскурсаводаў.

Чытайце таксама: Пад Навагрудкам расчысцілі руіны адзінага ў Беларусі касцёла ў егіпецкім стылі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024