Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Палітра Свету» ліквідуюць у Гродне. Яно заснавана ў беларускім рэгіёне і прапрацавала больш за 20 гадоў.
Пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскай суполкі пройдзе 13 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе. Істцом па справе выступае Міністэрства юстыцыі. Суддзя — Людміла Малючок.
Арганізацыю зарэгістравалі ў 2003 годзе ў Мастах. Яе асноўны від дзейнасці - творчая, навукова-тэхнічная і культурна-асветніцкая.
Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі ўразлівым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес