Навіны

Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў старадаўнім доме Новага Свету

Кватэра займае першы паверх аднаго са старажытных сядзібных дамоў на Міцкевіча, 14, у раёне драўлянай гарадской забудовы Новы Свет. Сто гадоў таму тут жыла гродзенская эліта. Дом быў пабудаваны ў пачатку стагоддзя і належаў доктару.

Абвестка пра продаж нетыповая: замест апісання кватэры ў ёй падрабязна расказваюць гісторыю вуліцы Міцкевіча і ваколіц, а таксама жыхароў яе дамоў. Успомнілі і спецыяліста па ўнутраных хваробах доктара Мараўскага, які ў 1920−30-я гады прымаў хворых у доме № 14, дзе прадаецца кватэра.

У кватэры два пакоі, кухня, сумешчаны санвузел і трохметровыя столі. Яна прадаецца амаль без мэблі, з недарагім касметычным рамонтам. Сцены абклеены шпалерамі, падлогі драўляныя, фарбаваныя класічнай падлогавай фарбай. Агульная плошча кватэры — 46,8 кв. м, з іх 5, 8 кв. м займае кухня.

Дом № 14 па вуліцы Міцкевіча драўляны, на добрым падмурку, з мезанінам, высокім ганкам і казырком над уваходам. Дэкор стрыманы — вокны і дзверы з філёнгамі, мезанін упрыгожаны зубчастым карнізным поясам. У аб’яве год пабудовы адзначаны як 1945, але дом відавочна старэйшы.

Кошт кватэры — $ 36 500.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: параўнайце тры кватэры ў раёне унікальнай драўлянай забудовы ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025