Там можна будзе вучыць кітайскую мову і вывучаць культуру. Студэнты і супрацоўнікі змогуць ездзіць у Кітай па абмене, а найлепшых вучняў адправяць на практыку ў каледж у Ціндао.

Кітайска-беларускі цэнтр «Бан.Мо (Рубен.Мозі) Каледж» адкрылі ў Гродне на базе гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, расказаліна «Гродно Плюс».

З Ціндао падпісалі дамову аб сумесных адукацыйных праграмах. Матэрыяльна-тэхнічную і навучальна-метадычную базу новага цэнтра будзе фінансаваць Кітай.

Чытайце таксама: Беларуская папулярней за рускую, а замест амерыканцаў - кітайцы. Што змянілася ў летніх моўных школах у Гродне

Супрацоўніцтва па прынцыпе 3+2 — тры гады дзеці вучацца ў інстытутах у Кітаі і на апошнія два гады могуць паступіць у ГрДУ — існуе даўно, расказаў Ван Яацянь, заснавальнік навукова-адукацыйнага цэнтра «Яацянь». «Мне хацелася б акрамя кітайскай мовы, культуры перадаць яшчэ сумесныя праграмы, стажыроўкі, каб нашы прафесары змаглі прыязджаць і маглі перадаць нашу тэхніку, магчымасці», — сказаў ён.

Ціндао — партовы горад у правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая. Вясной 2024 ГрДУ заключыў дамову аб міжнародным супрацоўніцтве з універсітэтам Ціндао, а ўсяго ў ВНУ заключана 32 міжнародныя дагаворы з рознымі навукова-адукацыйнымі ўстановамі Кітая.

Якія яшчэ сувязі з Кітаем мае Гродна

Акрамя таго падчас візіту ў Гродна дэлегацыі з кітайскага горада Ланьчжоў правінцыі Ганьсу падпісалі некалькі пагадненняў і план супрацоўніцтва паміж гарадамі на 2024−2026 гады, а таксама дамову аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім універсітэтам і каледжам Ланьчжоў.

У траўні Гродна падпісаў пратакол намераў аб сяброўскіх сувязях і развіцці ўзаемаадносін з горадам Лохэ правінцыі Хэнань. З гэтым горадам таксама збіраліся падпісаць пратаколы намераў паміж гродзенскімі вузамі і ўпраўленнем адукацыі. Спрабуюць наладзіць сувязі і з кітайскімі тураператарамі.

Гродзенская вобласць спрабуе развіваць партнёрскія адносіны з правінцыяй Ганьсю ўжо 17 гадоў. Цяпер знешні гандлёвы абарот з КНР з’яўляецца адным з асноўных для Гродна, расказаў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Міхальскі. Кітайскімі і расійскімі камплектуючымі на Гродзенскім механічным заводзе замяняюць недаступныя з-за санкцыяў заходнія. А вось гасцініцу «Гродна» кітайскія інвестары не могуць адрэстаўраваць з 2016 года, нягледзячы на ​​візіты Караніка ў Кітай і «апошнія папярэджанні».

Чытайце таксама: