Сяргей Чабоцька. Фота з Facebook героя
Працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам прайшоў 25 кастрычніка. Ён з’явіўся ў раскладзе судовых пасяджэнняў.
Справа па арт 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» разгледзелі 25 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Судзіла яго Ганна Леусік.
Вынік суда пакуль невядомы. Сяргея маглі судзіць і як прыватную асобау, так і як ІП — уладальніка сайта.
Пра пераслед Сяргея Чабоцькі загаварылі 25 кастрычніка. У гарадскіх чатах абмяркоўвалі, што сайт s13.ru прызнаюць экстрэмісцкім. Працадаўцы і ўчастковыя раілі адпісацца ад сацсетак партала. Да вечара дзяржСМІ паведамілі, што па заяве пракурора горада Гродна матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 сапраўды прызнаныя судом экстрэмісцкімі.
Чытайце таксама:
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…