Навіны

Чай са сметанковым крэмам і альтэрнатыўная кава: у цэнтры Гродна адкрылася новая кавярня Brew.Tea.Full

Новая кавярня адкрылася па адрасе Вялікая Траецкая, 23. Ва ўстанове праводзяць дэгустацыі гарбаты і кавы, у тым ліку альтэрнатыўных метадаў заварвання.

Назва складзена са слоў brew «заварваць», tea «чай» і full «поўны», і сугучная з beautiful «прыгожы». Інтэр'ер кафэ мінімалістычны і «інстаграмны» — прыглушанае асвятленне, белыя сцены, белыя сядзенні і нізкія столікі, ёсць разеткі. Меню нестандартнае: можна замовіць матчу-манга на какосавым малацэ, сырны амерыкана, капучына-баунці і гарбату са сметанковым крэмам.

Эспрэса каштуе 5 руб., амерыкана — 4−5 руб., капучына — 5,5−7 руб., латэ — 6, вяршковы раф — 8 руб. Акрамя стандартных пазіцый у кавярні актыўна выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя метады заварвання кавы: аэрапрэс, батч-бру, варонку V60, кемекс (6−7 руб.). Ёсць сэт ад барысты за 13,5 руб.

З гарбат прапануюць габу, язмін, матчу язмін, малочную матчу, фруктовыя і фул-чаі - персік-вішня, ківі-манга, трапічны, ягадны.

Ёсць дэсерты — мядовік (7,5 руб.), эклеры (5,5 руб.), арэхавы і шакаладны тарт (7,5 руб.), круасан з фундуком (8 руб.).

У сваім Telegram-канале ўстанова расказвае пра розныя віды гарбаты і каву. Кавярня адчынена кожны дзень з 9.00 да 22.00.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025