23 кастрычніка ў Гродне мужчыну засыпала зямлёй у траншэі. Ён заставаўся ў прытомнасці і падаваў сігналы, пакуль яму спрабавалі дапамагчы.
Усё адбылося на будаўніцтве дома на вуліцы Сямейнай. Сын з бацькам укладвалі дрэнаж у траншэі каля сцяны дома. Бацька працаваў наверсе, а сын быў унізе. Раптам грунт абрынуўся, і сына засыпала на глыбіні трох метраў.
Ратавальнікаў выклікала яго маці. На дапамогу прыехала брыгада МНС і з дапамогай страхоўкі пачала раскопваць завал ручным інструментам. Ратавальнікі адкапалі мужчыну, паднялі яго на паверхню. Ён быў жывым. Пацярпелага перадалі медыкам, яго шпіталізавалі.
У 2019 годзе ў Гродне ў падобнай сітуацыі мужчына загінуў. Тады 30-гадовага работніка будаўнічай арганізацыі засыпала ў катлаване на будоўлі. У 2020 годзе паблізу адной з вёсак Ашмянскага раёна дзяцей 11 і 12 гадоў засыпала пяском у самаробным кар’еры, дзе яны гулялі. Іх таксама не змаглі выратаваць.
У МНС нагадалі - калі вы сталі сведкам такога здарэння, адразу выклікайце ратавальнікаў па нумарах 101 або 112. Да іх прыезду трэба пастарацца як мага хутчэй вызваліць пацярпелага з-пад завалу і ачысціць яму нос ад пяску, каб ён мог дыхаць.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…