Навіны

Аднаму з гродзенскіх раёнаў пашанцавала — там збіраюцца пашыраць дарогу

Участак дарогі, які звязвае Альшанку і Індурскую шашу (кальцо каля рынка «Паўднёвы»), хочуць рэканструяваць і пашырыць. Пра гэта кажуць ужо некалькі гадоў, але зараз запланавалі ацэнку ўздзеяння праекта на навакольнае асяроддзе і грамадскае абмеркаванне. Канчатковае рашэнне павінны прыняць у перыяд з лістапада па снежань.

Дарогу пашыраць да 7,5 метраў і паставяць аўтобусныя прыпынкі

Плануецца, што дарога з двухпалоснай стане чатырохпалоснай. Шырыня праезнай часткі складзе 7,5 метраў. Па левым баку прадугледзяць веласцежку шырынёй 3 метры.

У пачатку і ў канцы праектаванай дарогі арганізуюць скрыжаванні і завяжуць іх з вуліцамі Айчынная і Індурская шаша. Уздоўж абноўленай дарогі зробяць прыпынкі грамадскага транспарту. Даўжыня адрэзка, які плануюць рэканструяваць — 3,3 кіламетры.

Улады абяцаюць, што працы пачнуцца ў 2025 годзе

Галоўная праблема цяперашняй дарогі — недастатковая шырыня і нізкая прапускная здольнасць. Як заяўляў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прэс-канферэнцыі ў верасні 2024 года, праца на праблемным участку пачнецца «ў любым выпадку ў наступным годзе».

Рэканструкцыя дарогі закладзена ў генплане Гродна, прынятым у 2020 годзе. Абноўленая дарога павінна стаць часткай гродзенскай кальцавой.

Па тэме: Каранік распавёў, калі ў Гродне пабудуюць пяты мост праз Нёман і што чакае іншыя гарадскія масты

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025