У Triniti. Фота ілюстрацыйнае: Яндэкс.Карты
Бясплатны каворкінг для ўсіх ахвотных з’явіўся ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, але ў хуткім часе будзе афіцыйнае адкрыццё.
У каворкінгу змогуць працаваць фрылансеры, прадпрымальнікі, можна будзе праводзіць працоўныя сустрэчы. Навінамі аб прасторы падзялілася блогерка і маркетолаг з Гродна Shmakova ў сваім Instagram.
Прасторную пляцоўку пад каворкінг размясцілі на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра. У прасторы будуць тры зоны: букросінг, зона для гульняў і шэсць сталоў у зоне каворкінгу. Ёсць таксама адгароджаная зона узроўнем ніжэй з канапай і крэсламі-мяшкамі.
На цяперашні момант гэта будзе адзіны бясплатны каворкінг у Гродне. Каворкінг з перагаворнымі пакоямі рознай ступені прыватнасці ад «Альфа Банка» працуе на Ажэшкі, 6А, але даступны толькі для бізнес-кліентаў банка. З 2020 года некаторы час у Гродне працаваў платны каворкінг на Маставой, 37 «Бізнес24». Зараз ён зачынены. У горадзе ёсць некалькі б’юці-каворкінгаў.
Чытайце таксама: У Triniti адкрыўся аутлет папулярнага еўрапейскага брэнда
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…