Басейн «Лазурный» на Савецкіх Пагранічнікаў, 1 чакае рэканструкцыя. На работы выдзелілі паўтара года — з 2 снежня 2024 года па 30 красавіка 2026 года. Што зробяць у самім будынку, паведамлялі раней.

Перад галоўным уваходам будзе пляцоўка для адпачынку з лавамі і велапаркоўкай. На свабоднай ад забудовы тэрыторыі будуць хмызнякі і газон. 47 дрэў высекуць — яны не адказваюць «дэкаратыўным патрабаванням». Некаторыя — перасадзяць.

Аб’ект будзе даступны фізічна аслабленым асобам — за кошт няслізкага пакрыцця і тактыльных указальнікаў.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна шукае генпадрадчыкаў на будаўнічыя работы. На іх выдаткуюць 16 млн рублёў (16 817 834 рублёў). З іх 15 267 268 рублёў пойдзе на самі работы, 1 550 566 рублёў — на абсталяванне.

Раней паведамлялі, што комплекс адноўленага басейна будзе двухпавярховы. На першым размесцяць аквацэнтр для сямейнага адпачынку, а на другім шэраг саунаў. Плошча вялікага басейна будзе 185 кв. м., глыбіня — 1,5 м.

Чытайце таксама: У Гродне нарэшце адновяць басейн «Лазурный»: там з’явяцца два серпантыны, джакузі і хуткая рака