Выбары прэзідэнта Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў. Аб даце прэзідэнцкіх выбараў паведаміла прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента.
За дзень да прызначэння даты выбараў пасол Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў заявіў, што Расія дапаможа Мінску ў выпадку «спроб дэстабілізацыі сітуацыі» падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. «Спробамі дэстабілізацыі» беларускія і расійскія ўлады называюць любую нязгоду з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў.
Раней аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы сцвярджала, што выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года.
Чытайце таксама: Як праходзілі выбары прэзідэнта Беларусі ў 1994−2020 гадах