Навіны

Польскі акцёр з’ездзіў у Гродна і захапіўся горадам. Чаму яго абвінавацілі ў прапагандзе?

Польскі акцёр Яраслаў Якімовіч прыехаў у Беларусь і пакінуў аб ёй захопленыя водгукі ў сваіх сацсетках. Мужчыну ўразіў асартымент у магазінах, чыстыя вуліцы і добрыя дарогі. Заехаў Якімовіч і ў Гродна. Але на некаторыя факты жыцця ў Беларусі ён закрыў вочы.

Зайшоў у Фарны касцёл і наведаў дом-музей Чэслава Немэна

У сваім Instagram акцёр апублікаваў здымкі з дома-музея Чэслава Немэна — польскага кампазітара, які нарадзіўся на Гродзеншчыне. Музей знаходзіцца ў Старых Васілішках пад Шчучынам. Пабываў Якімовіч і ў гродзенскім Фарным касцёле, а таксама наведаў гродзенскія могілкі: старыя каталіцкія і ваенныя.

Яраслаў Якімовіч у Гродне. Скрыншот з Instagram акцёра
Гродзенскія могілкі. Скрыншот з Instagram акцёра

У публікацыях, прысвечаных могілкам, акцёр не агучыў, што пахаванні паступова разбураюцца. Напрыклад, у красавіку 2024 года на Фарных могілках на Антонава абрынулася адно з найстарэйшых надмагілляў. Аднаўляць яго ніхто не збіраўся — службаў або ведамстваў, адказных за гэта ў горадзе няма.

Таксама Якімовіч публікуе фота вайсковых могілак. Пры гэтым не зважае на тое, што з 2022 года ў Беларусі пачалі разбураць помнікі і пахаванні польскіх салдат. А на наведаных ім вайсковых могілках у Гродне ў 2023 годзе прыбралі памятныя таблічкі з пахаванняў салдат Войска Польскага.

Якімовіч не проста прыехаў у Беларусь, а паўдзельнічаў у прапагандысцкай акцыі

Пытанні да акцёра ўзніклі ў яго падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Некаторыя пасты сабралі дзясяткі і сотні каментароў. Людзі цікавяцца, чаму медыйная асоба наведвае краіну з аўтарытарным рэжымам і пакідае захопленыя водгукі пра Беларусь, ігнаруючы праблемы. Сярод якіх — рэпрэсіі, ціск на польскую дыяспару і садзейнічанне міграцыйнаму крызісу на мяжы. Некаторыя саркастычна пыталіся, ці сустракаўся ён ужо з беглым польскім суддзём Шмітам, іншыя ўспаміналі лёс польскага дэзерціра Эміля Чэчкі.

Пазней на публікацыі Якімовіча звярнулі ўвагу і польскія медыі. Як высветліла польскае выданне OKO.press, з вялікай доляй верагоднасці Якімовіча ўгаварылі прыняць удзел у прапагандысцкай акцыі беларускіх уладаў. У межах яе папулярныя замежнікі прыязджаюць у Беларусь і ўсхваляюць краіну ў сацыяльных сетках.

Чытайце таксама: Польскія турысты на машыне з «Прыгод Фунціка» праехаліся па Гродзеншчыне: хваляць адкрытыя ў нядзелю крамы і добрыя дарогі

«Я даўно папярэджваю, што беларускія службы робяць усё, каб прыцягнуць польскіх грамадзян да сваёй прапаганды. Цяжка паверыць, што некаторыя людзі ахвотна ўдзельнічаюць у дзейнасці варожых службаў», — пракаментаваў для OKO.press Яцэк Дабжынскі, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у польскім урадзе.

Выданне сцвярджае, што замежнікі, якія згаджаюцца на такія прапагандысцкія паездкі ў Беларусь, звычайна начуюць у самых дарагіх гатэлях, іх возяць па наваколлях і паказваюць самыя прыгожыя куткі краіны. З аднаго боку, яны могуць атрымліваць асалоду ад раскошы, з другога, да іх прыстаўляюць «апекуна», які не дазваляе госцю шчыра размаўляць з жыхарамі і заўважаць нешта акрамя прадугледжаных у праграме відаў.

Чытайце таксама: Польскі турыст, які хваліў Лукашэнку на «Гродна Плюс», аказаўся неафашыстам

Абражаў калег, паводзіў сябе непрыстойна, займаўся прапагандай на тэлебачанні

З 2019 па 2023 гады Яраслаў Якімовіч працаваў на польскім тэлеканале TVP. Якімовіч вёў розныя палітычныя і публіцыстычныя праграмы, у тым ліку тыя, якія відавочна падтрымлівалі кіруючую тады ў Польшчы партыю. Аднак пасля шматлікіх скаргаў ад супрацоўнікаў быў звольнены. Скаргі былі звязаныя з яго непрыстойнымі паводзінамі ў адносінах да жанчын і яго сумнеўнымі з пункту гледжання журналісцкай этыкі выказваннямі.

У лютым 2022 года Якімовіч публічна вульгарна абразіў журналістаў канкуруючага тэлеканала TVN і выказаў радасць наконт хваробы жонкі галоўнага рэдактара «Newsweek Polska» Томаша Секельскага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024