Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, галоўны корпус. Фота: ГрДУ
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы правядуць бацькоўскі сход для бацькоў будучых абітурыентаў, вучняў 9−10 класаў. З імі сустрэнуцца рэктарка ўніверсітэта і дэканы факультэтаў, а пытанні можна задаць, нават калі не будзе магчымасці прыйсці асабіста. Такі сход пройдзе ўпершыню ў Беларусі - звычайна мерапрыемствы ладзяць ужо для саміх абітурыентаў і тых, каго залічылі.
Рэктарка ўніверсітэта Ірына Кітурка асабіста раскажа бацькам пра ўступную кампанію і магчымасці універсітэта, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу ўстановы. Дэканы факультэтаў таксама паўдзельнічаюць у сходзе і раскажуць пра спецыфіку паступлення і навучання на розных кірунках. Бацькі школьнікаў змогуць асабіста задаць рэктару і дэканам свае пытанні.
Чытайце таксама: Канкурэнцыя ў ГрДУ імя Янкі Купалы: куды паступае больш за 20 чалавек на месца?
Пра тое, якімі шляхамі іх дзеці змогуць паступіць ва ўніверсітэт, бацькам школьнікаў 9−10 класаў раскажа начальніца цэнтра развіцця кар’еры Ірына Карлюкова. Для паступлення на бюджэт ёсць некалькі варыянтаў:
Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, будзе арганізавана анлайн-трансляцыя на YouTube-канале ўніверсітэта. А калі ёсць пытанні, але няма магчымасці прыйсці, можна задаць іх праз адмысловую Google-форму.
Сход пройдзе 26 кастрычніка, а 10.00. Адрас — вуліца Леніна, 32 (філалагічны факультэт ГрДУ), актавая зала (другі паверх).
Чытайце таксама: Доступ у сталовую ГрДУ абмежавалі ў пэўны час — занадта шмат ахвотных
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…