Навіны

А вы ведалі, што ў Гродне ёсць шаблязубыя алені, якія гаўкаюць? У іх нарадзілася аленяня

У гродзенскім заапарку нарадзілася малая ў кітайскіх мунтжакоў. Яна з’явілася на свет яшчэ 27 верасня, але спецыялісты заапарка баяліся за здароўе аленяняці і расказалі пра яго толькі зараз.

Для назірання за нованароджанай нават усталявалі фотапастку. Назіранні паказалі, што дзяўчынка нарадзілася здаровай. Нягледзячы на ​​першыя роды, мунтжакі Волечка і Алежак паводзілі сябе як дасведчаныя бацькі.

Кітайскі мунтжак (Muntiacus reevesi) — невялікі алень з кароткімі рагамі простай будовы. У самцоў з пашчы выступаюць разцы, якімі яны раняць адзін аднаго пры канфліктах. Хвалюючыся, алені выдаюць гук, падобны да брэху. Мунтжакі мецяць тэрыторыю вачыма — каля іх знаходзіцца залоза з пахкім сакрэтам. Насяляюць Паўднёвы Кітай і востраў Тайвань. Від завезлі ў Англію і Уэльс, дзе алені прыжыліся ў дзікай прыродзе. У няволі жывуць 16−18 гадоў, у прыродзе — не больш за 10.

Аленяня назвалі Эля. Яна ўжо падрасла і паступова пераходзіць з матчынага малака на дарослую ежу. На вуліцу аленяня пакуль не выходзіць — прахалодна, і бацькі не пускаюць. Наведвальнікі змогуць убачыць яе ў вулічным вальеры, калі аленяня падужэе.

Аленяня кітайскіх мунтжакоў. Крыніца: канал Гродзенскага заапарка

Алені - новенькія ў гродзенскім заапарку

У апошні час новых жывёл для гродзенскага заапарка вязуць з Расіі. Пара мунтжакаў з’явілася там зусім нядаўна: самец у студзені, а самка ў красавіку 2023 года. Іх прывезлі з Парку птушак «Вераб'і» ў Калужскай вобласці.

У 2024 годзе з Масквы ў Гродна прывезлі двух джэйранаў (невялікія газэлі), самку японскага жураўля 2023 года нараджэння, канадскіх казарак, гусей-суханосаў і грызуноў. З Тулы прыехаў сінеязыкі сцынк (аўстралійская яшчарка), шэрая горная каралеўская змяя і іншыя рэптыліі.

Чытайце таксама: У Гродзенскім заапарку ратуюць птушак. Як яны туды пападаюць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025