Навіны

Гродзенскі гарвыканкам даплаціць дзяржпрэссе за публікацыі пра эканоміку

Гродзенскі гарвыканкам шукае друкаванае СМІ, якое можа стварыць і апублікаваць тэксты аб сацыяльна значных мерапрыемствах. Прэтэндаваць на тэндэр можа толькі дзяржпрэса.

Гарвыканкам шукае медыя, якое напіша пра рэалізацыю дзяржпраграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці ў Гродне. Улады размясцілі заяўку на дзяржзакупку, каб вывучыць кан’юнктуру рынку для закупкі з адной крыніцы.

Ёсць некалькі ўмоў. Газета павінна выходзіць не радзей за раз у тыдзень. Фармат газеты — АЗ. Газета абавязкова павінна распаўсюджвацца ў Гродне ў «Белсаюздрук» і «Белпошта» і праз рознічную гандлёвую сетку.

Гэта значыць, што прэтэндаваць на тэндар на 15 000 рублёў могуць «Перспектива», «Вечерний Гродно» і «Гродненская правда». Як правіла, падобныя заяўкі адыходзяць менавіта апошняй. Грошы атрымаюць да канца 2024 года.

Чытайце таксама: Ідэолагі Гродна выдаткуюць 120 000 рублёў на публікацыі ў дзяржпрэсе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025