Фота ілюстрацыйнае: Pixabay
У раёне дома па вуліцы Паповіча, 42 у Гродне атруцілі некалькі котак з ашыйнікамі. Адзін з трупікаў ляжаў проста каля пад’езда жылога дома.
Відэа апублікавала ў Tik-Tok мясцовая зааактывістка. Паводле яе слоў, жывёлы былі прыгожыя і з ашыйнікамі. Ці сапраўды гэта былі чыесьці коткі на самавыгуле, невядома — часам людзі, якія кормяць жывёл, апранаюць ім ашыйнікі, каб засцерагчы ад службы адлову.
Гэта не было выпадковасцю, лічыць аўтарка відэа — побач ляжалі кавалкі каўбасы. «Пацукоў так не труцяць», — растлумачыла яна.
Хто гэта зрабіў, высветліць па камерах нельга — тое месца, дзе знайшлі трупікі, не праглядаецца. Аўтарка відэа падала заяву ў міліцыю.
На момант публікацыі тэксту відэа набрала 417 каментароў і больш за 1100 лайкаў.
Каментары вельмі эмацыйныя: людзі шкадуюць катоў, праклінаюць атрутнікаў і скардзяцца на тое, што законы не працуюць. Некаторыя дапускаюць, што гэта маглі быць суседзі, мясцовыя пенсіянеры — маўляў, «старыя дамы, старыя жыхары», ці нават ЖЭУ: «У нас закон не пісаны ім…». Людзі не вельмі спадзяюцца на праваахоўнікаў: «На жаль, міліцыя не стане займацца такімі „дробязямі“».
«Нелюдзі, было б смяротнае пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёламі, уладкавалася б выконваць прысуд з задавальненнем», — напісала адна з каментатарак. «Хто так зрабіў, няхай памрэ ў такіх жа пакутах, як гэтыя бедныя няшчасныя жывёлы», «вельмі хочацца накарміць іх тым, што з’елі гэтыя коцікі», «гарэць у пекле» — гэта толькі некаторыя з пажаданняў пад відэа.
Чытайце таксама: Гродзенскія коцікі разам з валанцёрамі канчаткова пераехалі: новы дом знайшлі непадалёку ад Лядовага палаца
Гэта не выключны выпадак. «У нас у двары таксама труцяць. Яшчэ котку на самае бачнае месца паклалі, на люк каля пад’езда. Пачвары. Хавалі, да гэтага часу перад вачыма 😥😥😥Такая мілая была трохкаляроўка», — напісала адна з карыстальніц.
Чытайце таксама: Кацяня-вандроўнік праехаў праз усё Гродна ў маторным адсеку. Чым пагражае котка ў машыне і як гэтага пазбегнуць?
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…