Мікрараён Грандзічы ў Гродне. Фото ілюстрацыйнае з архіву Hrodna.life
У Гродне ў верасні 2024 года набылі 455 кватэр — гэта самы высокі паказчык са студзеня 2023. Пры гэтым сярэдні кошт квадратнага метра знізіўся, паведамляе Realt.by. Аналіз заснаваны на дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва.
У верасні ў Гродне заключылі 455 здзелак куплі-продажу — гэта на 64,9% больш, чым у жніўні і на 71% больш, чым за аналагічны перыяд летась.
Сярод прададзеных кватэр найбольшай папулярнасцю карысталіся двухпакаёвыя — 43% ад усіх здзелак. Доля прададзеных аднапакаёвых кватэр склала 29,2%, трохпакаёвых — 25,9%.
Сярэдні кошт квадратнага метра ў Гродне за месяц знізіўся на 10,9% і склаў $ 685. Гэта на 0,6% вышэй, чым летась у верасні.
Сярэдні кошт квадратнага метра аднапакаёвых кватэр у продажы складае $ 727 — гэта на 14,4% менш, чым у жніўні. Метр у двухпакаёвай кватэры абыдзецца ў $ 681, што на 8,8% менш, чым месяц таму. Трохпакаёвыя кватэры страцілі ў кошце 7,1% і зараз іх сярэдні кошт складае $ 681.
Рэзкае падзенне кошту квадратнага метра ў аднапакаёўках звязана з вялікай доляй здзелак у новым гатовым доме на Фолюшы. Там прадаюцца кватэры са свабоднай планіроўкай: яны класіфікуюцца як аднапакаёвыя незалежна ад плошчы. Гэта штучна ўплывае на зніжэнне сярэдняга кошту аднапакаёўак па ўсім горадзе.
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…