Праект жылога комплексу «Аляксандраўскі», які рэалізуецца на месцы знесеных царскіх казармаў у Гродне, атрымаў дыплом I ступені на міжнародным архітэктурным конкурсе МАСА. Ён прайшоў у Ерэване з 10 па 12 кастрычніка, паведамляе «Вячэрні Гродна».
ЖК «Аляксандраўскі» ад брэсцкага забудоўшчыка «Палессежылбуд» адзначылі ў намінацыі «Архітэктурная спадчына».
Праект рэалізуецца ў рамках рэканструкцыі былых царскіх казармаў XIX стагоддзя на вуліцы Шчорса ў Гродне. Першапачаткова планавалася, што казармы рэканструююць пад сучасныя аб’екты, захаваўшы іх знешні выгляд.
Да вясны 2024 года будынкі былых ваенных казармаў захаваліся ў арыгінальным выглядзе і лічыліся аднымі са старэйшых ваенных гарадкоў на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на гэта, іх усё роўна знеслі, аргументаваўшы тым, што яны знаходзіліся ў аварыйным стане і не падлягалі аднаўленню.
Па тэме: Ці можна было захаваць царскія казармы на Шчорса?
На месцы былых казармаў плануюць пабудаваць два шматкватэрныя дамы і аўтамабільныя стаянкі для жыхароў ЖК «Аляксандраўскі».
Конкурс «МАСА», дзе праект брэсцкага забудоўшчыка ўзяў гран-пры, ладзіцца з 2018 года. У беларускіх дзяржаўных медыя гэты конкурс характарызуюць як «міжнародны і прэстыжны». Яго актыўна прасоўвае Саюз архітэктараў Беларусі, рэгулярна публікуючы інфармацыю аб падачы заявак на ўдзел у МАСА.
У гэтым годзе фінал конкурсу прайшоў у Ерэване. Сярод праектаў, якія атрымалі розныя гран-пры, ёсць некалькі з Беларусі, а таксама з Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Расіі.
Чытайце таксама: Якія праекты па аднаўленню гістарычных будынкаў перамагалі ў Гродне
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…