Навіны

Псіхолаг з Гродна адгаворвала ад абортаў. Яе ўзнагародзілі на конкурсе

Гродзенку Алесю Крук узнагародзілі за эфектыўнасць перадабортнага кансультавання. Яе адзначылі на конкурсе «садзейнічання прадухіленню штучнага перапынення цяжарнасці» для гінеколагаў, псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў. Ён прайшоў у Мінску напрыканцы кастрычніка.

Гродзенка прапагандавала адмову ад абортаў яшчэ ў 2018 годзе

Алеся Крук працуе ўрачом-псіхатэрапеўтам у гродзенскай гарадской паліклініцы № 7. Спецыялістка прапагандуе адмову ад абортаў цягам амаль дзесяці гадоў. Так у 2018 годзе Крук сумесна з іерэем Аляксандрам Рудзінскім арганізавала выставу ў абарону ненароджаных немаўлят «Ратуй узятых на смерць». Экспазіцыю прэзентавалі ў гродзенскай сярэдняй школе № 40.

Выстава «Ратуй узятых на смерць» у гродзенскай СШ № 40. Фота: Гродзенскі цэнтр абароны
жыцця і сям'і «РадзіМа».

Цяпер на базе паліклінікі № 7 Крук вядзе «Школу будучых бацькоў». Сярод апошніх мерапрыемстваў, праведзеных школай — кансультацыі псіхолагаў для цяжарных і сямейнае свята, якое прайшло ў рамках Рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любві.

«Прафілактыку абортаў» будуць прасоўваць і надалей

Агулам дыпломы ўручалі ў чатырох катэгорыях. Акушэрам-гінеколагам за тое, што яны захавалі цяжарнасць у жанчын, якія планавалі зрабіць аборт. Псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў узнагароджвалі за перадабортнае кансультаванне.

На мерапрыемстве прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Святар лічыць, што такія конкурсы аб’ядноўваюць людзей, якія «бачаць важнасць працэсу адраджэння традыцыйнай беларускай сям'і і ўмацаванне яе».

У сваю чаргу міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў дадаў, што «будзем старацца, каб конкурс стаў традыцыйным, а тэндэнцыя прафілактыкі абортаў працягвалася».

Арганізатар супрацоўнічае з тымі, хто падтрымлівае вайну

Конкурс «Святасць нараджэння» праходзіць другі год і курыруецца дабрачынным фондам «Пакроў». Адна з асноўных мэт фонду — правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне традыцыйных адносін у сем’ях, перадабортную дзейнасць і дапамогу шматдзетным.

Так у 2022 годзе «Пакроў» праводзіў Славянскі форум сем’яў - мерапрыемства павінна было ўмацаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.

А ў 2024 годзе сумесна са Свята-Елісавецінскім манастыром «Пакроў» правёў міжнародны маладзёжны форум. Галоўнай мэтай мерапрыемства стала інфармаванне моладзі аб каштоўнасці сям'і і неабходнасці ўступлення ў шлюб.

Чытайце таксама: У Гродне на фестывале ад Свята-Елісавецінскага манастыра збіралі грошы на дапамогу Данбасу

Нараджальнасць у Беларусі падае, але вырашыць праблему ўлады не могуць

Пачынаючы з 2019 года паказчык нараджальнасці ў Беларусі пачаў падаць на 10% кожны год. Аб праблеме загаварылі чыноўнікі - яны выказвалі асцярогі, што ў хуткім часе ў краіне «не будзе каму працаваць». А таксама адзначалі, што механізмы, распрацаваныя для павышэння нараджальнасці, не працуюць.

У верасні 2024 года быў апублікаваны праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі. У дакуменце адзначаецца, што ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе акцэнт будзе рабіцца на «стварэнне ўмоў для ўстойлівага дэмаграфічнага развіцця». Новыя пакаленні плануюць выхоўваць такім чынам, каб «шматдзетная сям’я разглядалася як каштоўнасць, сэнс і норма жыцця».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024