Горад. Ілюстрацыйнае фота
Жыхар Гродна праводзіў экскурсіі без рэгістрацыі як індывідуальны прадпрымальнік. Гэта палічылі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Справу адправілі ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці.
Мужчына дамовіўся на правядзенне экскурсій на адной з інтэрнэт-платформаў. Ён правёў для турыстаў дзве экскурсіі 31 жніўня і 11 верасня ў Гродне. За дзве экскурсіі гродзенец атрымаў 220 рублёў. Але дзяржрэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў яго не было. Значыць, ён ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. За гэта яго судзілі ч.2 арт. 13.3 КаАП, піша БелТА.
Мужчына прызнаў віну. Яго аштрафавалі на дзве базавыя велічыні (80 рублёў) з канфіскацыяй 100% атрыманага даходу. Раней яго за падобнае не судзілі.
З 1 студзеня 2023 года пачалі дзейнічаць новыя правілы экскурсійнага абслугоўвання. Экскурсаводы і гіды-перакладчыкі павінны праходзіць адпаведную атэстацыю. Паводле інфармацыі Hrodna.life, улады рэгулярна пазбаўляюць ліцэнзіі нават вопытных гідаў.
Таксама экскурсавод можа не прайсці атэстацыю ў выпадку грубага парушэння прафесійных і этычных патрабаванняў. Ім забароняць займацца экскурсійнай дзейнасцю, нават калі з іх знялі судзімасць або спынілі пераслед.
Чытайце таксама: Будуць караць за адступленне ад тэмы. Як працуюць новыя правілы праверкі экскурсаводаў
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…