Дом у Паўднёвым. Фота: shoprealty.by
У мікрараёне Паўднёвы прадаецца прыватны дом з участкам і садам. Адна са сценаў амаль цалкам заплецена вінаградам. Ёсць тэраса, аркі паміж пакоямі і пальмы ў інтэр'еры — можна ўявіць сябе героем серыяла «Санта Барбара».
Двухпавярховы дом мансарднага тыпу на Кірычэнка, 21 прадаецца гатовым да пражывання, з касметычным рамонтам. Праўда, калі вы не фанат 90-х, абстаноўку ўсё ж давядзецца мяняць. Зараз у інтэр'еры — мэбля з пышнай абіўкай, дываны, шкляныя жырандолі, штучныя пальмы і нават рэпрадукцыя карціны «Паляўнічыя на прывале» Пярова. У доме чатыры пакоі,
частка памяшканняў аздоблены дрэвам.
Будынак цагляны, з шыферным дахам, пабудаваны ў 1999 годзе. Ацяпляецца газавым катлом. У апісанні адзначана, што дом цёплы і энергаэфектыўны, таму выдатак газу будзе невялікі. Усе камунікацыі ў доме — цэнтральныя. Агульная плошча дома — 158 кв. м, з іх жылая — 94,1 кв. м. Кухня займае 11 кв. м, санвузел паасобны. Ёсць балкон і адкрытая тэраса, гараж з ямай для рамонту аўто і склеп. На абгароджаным участку ў 8 сотак растуць пладовыя дрэвы, ёсць кветнікі, газон і нават крыты басейн. Мяркуючы па фота, участак крыху зарос.
Дом размешчаны ў глыбіні пасёлка Паўднёвы і выходзіць на ціхую вуліцу і ўнутраны праезд. Недалёка ёсць прыпынкі, дзіцячы сад, школа, пошта, «Еўраопт», касцёл і праваслаўны прыход.
Аўтары аб’явы нават гатовы дапамагчы прадаць нерухомасць пакупніка, каб ён мог купіць гэты дом.
Кошт дома з участкам — $ 83.000.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…