У мікрараёне Паўднёвы прадаецца прыватны дом з участкам і садам. Адна са сценаў амаль цалкам заплецена вінаградам. Ёсць тэраса, аркі паміж пакоямі і пальмы ў інтэр'еры — можна ўявіць сябе героем серыяла «Санта Барбара».

Двухпавярховы дом мансарднага тыпу на Кірычэнка, 21 прадаецца гатовым да пражывання, з касметычным рамонтам. Праўда, калі вы не фанат 90-х, абстаноўку ўсё ж давядзецца мяняць. Зараз у інтэр'еры — мэбля з пышнай абіўкай, дываны, шкляныя жырандолі, штучныя пальмы і нават рэпрадукцыя карціны «Паляўнічыя на прывале» Пярова. У доме чатыры пакоі,
частка памяшканняў аздоблены дрэвам.

Будынак цагляны, з шыферным дахам, пабудаваны ў 1999 годзе. Ацяпляецца газавым катлом. У апісанні адзначана, што дом цёплы і энергаэфектыўны, таму выдатак газу будзе невялікі. Усе камунікацыі ў доме — цэнтральныя. Агульная плошча дома — 158 кв. м, з іх жылая — 94,1 кв. м. Кухня займае 11 кв. м, санвузел паасобны. Ёсць балкон і адкрытая тэраса, гараж з ямай для рамонту аўто і склеп. На абгароджаным участку ў 8 сотак растуць пладовыя дрэвы, ёсць кветнікі, газон і нават крыты басейн. Мяркуючы па фота, участак крыху зарос.

Дом размешчаны ў глыбіні пасёлка Паўднёвы і выходзіць на ціхую вуліцу і ўнутраны праезд. Недалёка ёсць прыпынкі, дзіцячы сад, школа, пошта, «Еўраопт», касцёл і праваслаўны прыход.

Аўтары аб’явы нават гатовы дапамагчы прадаць нерухомасць пакупніка, каб ён мог купіць гэты дом.

Кошт дома з участкам — $ 83.000.

Чытайце таксама: