У Сапоцкіне прадаюць будынак былога вадзянога млына. Ён датуецца XIX стагоддзем – больш дакладныя звесткі не захаваліся. Каля млына працякае ручай, які ўпадае ў Аўгустоўскі канал. Аб’ява з’явілася на сайце “Магазин недвижимости”.
Млын пабудаваны ў стылі фахверк (разнавіднасць каркаснага домабудавання, тыповая для сялянскіх пабудоў) з цэглы і бутабетону. Ён знаходзіцца ў асяроддзі ляснога масіва і каскаду азёр. Плошча ўчастка – 45 сотак, будынка – 331 кв.м., аб’ём будынка – 1550 м3, плошча забудовы – 218 м2. Знос будынка – 70%: часткова захаваліся сцены, няма даху. Ёсць магчымасць падключыцца да электразабеспячэння. Кошт – $18 000.







Прадаўцы адзначаюць, што ўся акруга Сапоцкіна – музей пад адкрытым небам. Побач знаходзіцца Аўгустоўскі канал, фарты Гродзенскай крэпасці, палацава-паркавы комплекс «Свяцк», самыя старыя ў Беларусі яўрэйскія могілкі з пахаваннямі XIII стагоддзя.
Чытайце таксама: «Ніхто не ўчыў. Сам інцерэсаваўся». Гісторыя апошняга гродзенскага млынара



