Фота ілюстратыўнае. Martin Brosy, unsplash.com
Цяпер збіраць гісторыю хваробы, распытваць аб сімптомах і скаргах, а таксама абагульняць атрыманую інфармацыю будуць ШІ-асістэнты — памочнікі на аснове штучнага інтэлекту. Медыкі будуць займацца непасрэдна лячэбнай дзейнасцю — аглядаць пацыентаў, даваць рэкамендацыі і рабіць заключэнне. Такую тэхналогію ўжо тэсціруюць у Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне.
ШІ-асістэнт будзе рабіць за медыка ўсё, што не датычыцца непасрэдна яго працы, паведаміў БелТА старшыня назіральнай рады НДІ лічбавай эканомікі Андрэй Гаравенка. Па яго словах, на адным прыёме можа працаваць да трох асістэнтаў.
Прадугледжваецца, што тэхналогія зможа збіраць анамнез і скаргі пацыента і, абагульняючы атрыманую інфармацыю, будзе перадаваць яе ўрачу. У сваю чаргу медык, азнаёміўшыся са звесткамі аб пацыенце, зможа адразу прыступіць да агляду і пастаноўкі дыягназу.
Праект ШІ-асістэнта распрацавала лабараторыя Telemed AI, створаная інжынірынгавай асацыяцыяй MarСоюз на базе Тэхнапарка Гродна і бальніцы.
Чытайце таксама: У БХМД у Гродне абслугоўваць пацыентаў будзе штучны інтэлект
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…