Навіны

У Гродзенскай вобласці значна скарацілася колькасць аграсядзібаў. Антылідары — Воранаўскі і Дзятлаўскі раёны

Сёлета па ўсёй Гродзенскай вобласці гасцей прымаюць 267 аграсядзіб. Гэта амаль у два разы менш, чым у 2021 годзе. Нягледзячы на папулярнасць сярод турыстаў, колькасць аграсядзіб скарачаецца ва ўсіх раёнах вобласці. Hrodna.life прааналізаваў, як змянялася сітуацыя за апошнія гады.

Гродзенская вобласць: у 2016 сітуацыя была лепш, чым у 2024

У 2016 годзе ў Гродзенскай вобласці налічвалася 324 аграсядзібы, праз тры гады — 394. Пасля іх колькасць узрастала і дасягнула піку ў 2022 годзе — каля 450 сядзіб. Далей сядзіб у вобласці станавілася менш і ў 2024 годзе іх засталося 267.

За чатыры гады Гродзенскі раён страціў больш за палову аграсядзіб

Да 2020 года ў Гродзенскім раёне працавала 110 аграсядзіб. Але ў 2024 годзе іх засталося менш за палову — 50.

Падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых раёнах вобласці. Напрыклад, летась у Лідскім раёне было 24 аграсядзібы. Сёлета, згодна з сайтам Grodno Visa Free — 11 аграсядзіб.

Антылідар у гэтым спісе — Воранаўскі раён, дзе колькасць аграсядзіб зменшылася з 22 да 3. У Смаргонскім іх колькасць паменшылася 19 да 17, а ў Шчучынскім — з 17 да 14 аграсядзіб.

Спад назіраецца і на Дзятлаўшчыне. Напрыклад, у 2021 годзе там было зарэгістравана 15 аграсядзіб. Сёлета засталося толькі тры — «Раднік», «Каля дуба» і сядзіба ў вёсцы Накрышкі. Але, па словах галоўнай спецыялісткі сектара спорту і турызму райвыканкама Наталлі Калодкі, аграэкатурызм застаецца «адным з прыярытэтных напрамкаў».

Чаму так адбываецца?

Адной з магчымых прычын скарачэння колькасці аграсядзібаў мог стаць указ Лукашэнкі № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму», які набыў моц са студзеня 2023.

Ён прынёс новыя патрабаванні да аграсядзіб. Цяпер яны павінны аказваць у комплексе не менш як два віды паслуг, весці асабістую падсобную гаспадарку або вытворчасць і перапрацоўку прадукцыі, знаёміць гасцей з прыроднымі сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, нацыянальнымі традыцыямі. Нельга мець больш за 10 жылых пакояў, інакш бізнес аднясуць да катэгорыі міні-гатэля і прадпрымальніцкай дзейнасці. Участак павінен быць добраўпарадкаваны, даступны людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, мець зручныя пад’язныя шляхі і паркоўку.

Перарэгістрацыю трэба было прайсці да 1 ліпеня 2023 года. Але частка ўладальнікаў аграсядзібаў гэтага або не зрабілі, або не змаглі атрымаць рэгістрацыю згодна з новымі патрабаваннямі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025