Навіны

Да зімы ў Гродне прыбіраюць вертыкальнае азеляненне. У наступным сезоне гараджанам абяцаюць сюрпрыз

Супрацоўнікі «Гродназелянбуда» прыбіраюць гаршчкі з кветкамі, каб расліны не загінулі ад халадоў. Зараз дэмантуюць «зялёную агароджу» ў парку Жылібера.

Зоны з вертыкальным азеляненнем летам 2024 знаходзіліся на Старым мосце і на агароджы парку Жылібера з боку вуліц Ажэшкі і Дзяржынскага. З мосту кветкі прыбралі ўжо ў канцы верасня. Агулам у гэтым сезоне ў Гродне ўсталявалі 35 тысяч гаршчкоў з кветкамі.

Кветкі, якія ўпрыгожвалі агароджу. Фота: «Гродна Плюс»
Пустыя скрынкі на агароджы пасля таго, як гаршчкі з кветкамі дэмантавалі. Фота: «Гродна Плюс»

У «Гродназелянбудзе» адзначылі, што ў наступным годзе ў горадзе з’явяцца новыя віды раслін, зменяць і схему іх расстаноўкі. У наступным сезоне гродзенцаў хочуць здзівіць новым праектам па азеляненню горада, паведамляе Telegram-канал «Гродна Плюс». Маўляў, «гэта будзе абсалютная навінка».

Па тэме: Адкуль узялася ідэя кветкавага моста ў Гродне і чаму не атрымалася ідэальна?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025