Навіны

Трэшчына можа знішчыць помнік сацрэалізму ў Гродне. Як яго ўратаваць?

Па будынку былога адміністрацыйнага корпуса «Гранітэкс», а зараз рынку «Карона», пайшла трэшчына. На пашкоджанай сцяне знаходзіцца сграфіта «Песня пра Нёман» — адзін з яскравых прыкладаў савецкага манументальнага мастацтва. Гродзенцы б’юць трывогу — мастацкая работа можа пацярпець. Але ўратаваць яе ўсё яшчэ магчыма.

Трэшчына на сцяне з’явілася некалькі гадоў таму

На праблему звярнуў увагу гродзенец Максім Казлоў. Пра трэшчыну ён распавёў у Facebook-групе «Гродна». Згодна з фотаздымкамі, зробленымі чатыры гады таму, трэшчына на сграфіта была ўжо тады.

Аднак работу ўсё яшчэ можна ўратаваць. Для гэтага спатрэбіцца звычайны адкос з бляхі, дадае Максім.

У чым каштоўнасць «Песні пра Нёман»?

Сграфіта «Песня пра Нёман» і «Зямля Беларуская» стварылі ў 1978 годзе мастак Сяргей Палякоў і архітэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Аляксандр Кузняцоў. Работы сталі яскравым прыкладам манументалізму і сацрэалізму.

Па тэме: 7 месцаў Гродна, дзе ўбачыш савецкае манументальнае мастацтва

Сграфіта знаходзіцца на сцяне адміністрацыйнага корпуса «Гранітэксу» (у савецкі час — прадзільна-нітачнае аб’яднанне). Праўда, разгледзець працы сёння не так проста. Як і многія іншыя творы савецкіх дэкаратараў, гэтыя вялізныя выявы закрылі пасаджанымі амаль упрытык дрэвамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025