Новым дырэктарам “Гродназелебуд” прызначылі Андрэя Сяманчыка. Да яго прадпрыемствам кіраваў Валеры Коўш.

Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель перадаў Андрэю Сяманчыку новае пасведчанне і падзяку за працу на папярэдняй пасадзе, паведамілі ў гарвыканкаме.

Да цяперашняга прызначэння Сяманчык быў начальнікам аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама. Яшчэ раней ён працаваў дырэктарам школы №15, з 2017 года – дырэктарам школы №39 у Альшанцы. У 2016 годзе быў старшынёй участковай выбарчай камісіі №25 Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №50.

Валерый Коўш кіраваў “Гродназелянбудам” больш за 14 гадоў.