Навіны

«Алмі» аштрафуюць на $ 4,5 тыс. за «Лаваш». Кампанія-ўлаcнік і так церпіць страты

Справу аб перавышэнні гранічных гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары разглядалі ў Эканамічным судзе Мінска 25 верасня 2024 года. Кампанію «Юніфуд» — уладальніцу сеткі «Алмі» — аштрафавалі за высокія кошты на тавары, у прыватнасці на хлеб «Лаваш».

Справу ў суд перадалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі. Суд вызначыў, што з 26 студзеня па 26 ліпеня 2024 года кампанія «Юніфуд» прадавала хлеб «Лаваш» з нацэнкай, якая перавышае дазволеную. Гэтым яна парушыла артыкул 13 Закона «Аб цэнаўтварэнні», пункт 11 пастановы Савета Міністраў «Аб сістэме рэгулявання цэн» і пункт 13 Інструкцыі аб устанаўленні і прымяненні рэгулюемых цэн.

Розніца паміж фактычнай выручкай і той, якую павінны былі атрымаць па правілах, склала 7631,1 руб. Суд аштрафаваў кампанію на ўдвая большую суму — 15 262,2 руб. Таксама штраф у 200 руб. (5 базавых) далі службовай асобе, адказнай за фармаванне коштаў. Рашэнне суда пакуль не набыла моц і можа быць абскарджана.

У сетку «Алмі» зараз уваходзяць 38 крамаў: 14 гастраномаў, 21 універсамаў (шэсць з іх — у Гродне) і тры супермаркеты. ЗАТ «Юніфуд» належаць таксама сетка магазінаў Zakrama. На сайце пазначаны адрасы 11 крамаў, сем з якіх знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці. «Юніфуд» церпіць страты: па выніках першага паўгоддзя 2024 года яны склалі 6,3 млн руб.

Каго і за што штрафуюць праз кошты

Рост цэнаў забаранілі з 6 кастрычніка 2022 года. Да 17 кастрычніка 2022 года толькі ў Гродзенскай вобласці ўзбудзілі пяць крымінальных спраў за падвышаныя кошты на прадукты. Усяго ж парушэнні выявілі ў 57 аб’ектах. З таго часу дзяржкантроль працягвае правяраць крамы і патрабаваць штрафы за перавышэнні.

У траўні 2024 года суд прызначыў штраф кааператыву «Крамко» за перавышэнне коштаў на 11 гатункаў яблыкаў, бурак, капусту, цыбулю і моркву. Іх аштрафавалі на 0,5% ад кошту рэалізаваных тавараў - 3551 руб. 13 кап. Пагандляваць з большай, чым можна, нацэнкай яны паспелі менш за два месяцы.

Падзяліцца
Меткі: грошысуды

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024