Навіны

Сцяну замка Вітаўта пакажуць у палацы Баторыя. Што адбываецца з рэканструкцыяй Старога замка ў Гродне

Падчас натурных даследаванняў палаца Баторыя ўнутры замкавых сценаў XVI стагоддзя — перыяду перабудовы палаца — знайшлі сцяну часоў Вітаўта XIV стагоддзя. Яе вырашылі зрабіць часткай будучай экспазіцыі.

Будынак, як і ўвесь замкавы комплекс, рэканструююць на перыяд кіравання Стэфана Баторыя. Тым не менш пасля натурных даследаванняў вырашылі пакінуць у экспазіцыі адчыненыя зандажы — археалагічныя «акенцы» для знойдзеных аб’ектаў XIV-XV стагоддзяў, расказала начальніца ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч для БелТА.

Зараз завяршаецца праектаванне другой чаргі рэканструкцыі Старога замка. У яе ўваходзяць у асноўным працы ў замку Баторыя і флігелі, які да яго прымыкае. Праект рэканструкцыі палаца Стэфана Баторыя ў Гродне інстытут «Гроднаграмадзянпраект» рыхтуе сумесна са спецыялістамі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея — у ім трэба ўлічыць канцэпцыю і структуру будучай музейнай экспазіцыі. Гатовую праектную дакументацыю разгледзяць на пасяджэнні рэспубліканскай навукова-метадычнай рады, таксама яе чакаюць экспертызы.

Читайте также: «Працуем над 20 заламі». Дырэктар музея распавёў, што будзе ў палацы Баторыя ў Гродне

Зараз сем дзейных залаў з экспазіцыямі і інтэр'ерамі працуюць з поўнай загрузкай. Для турыстычных групаў вядуць асобны запіс.

«Замак аднаўляўся ў дыскусіях, шмат разоў абмяркоўвалася праектная дакументацыя, даводзілася адстойваць свае прапановы. У выніку мы паспяхова прайшлі ўсе неабходныя ўзгадненні ў рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе пры Міністэрстве культуры», — сказала Клімовіч.

Раней паведамлялі, што архітэктары ўсё ж пастанавілі захаваць асноўныя сляды перабудоў XVII, XVIII і пачатку XX стагоддзя. У гэтым яны прыслухаліся да спецыялістаў, якія заклікалі не знішчаць сведчанні гістарычных перамен у замку. Элементы, якія замінаюць успрыманню палаца і не ўяўляюць гістарычнай каштоўнасці, прыбяруць.

Колькі грошай выдаткавалі на замкі Гродзеншчыны

З 2009 года ў Гродзенскай вобласці на рэстаўрацыю і музеефікацыю замкаў (Старога замка ў Гродне, Лідскага, Гальшанскага, Крэўскага замкаў) пайшло больш за 58,4 млн рублёў, і работы працягваюцца. Сродкі бралі з Фонду прэзідэнта, рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны ўключаны ў дзяржаўную і абласную інвестыцыйныя праграмы.

У 2023 годзе музеі, створаныя на базе гэтых аб’ектаў, прынялі 334,4 тысячы чалавек — на 41,6 тыс. чалавек больш, чым годам раней. Па выніках 2024 года прагназуюць яшчэ больш наведвальнікаў.

Таксама зараз вядзецца рэканструкцыя Жыровіцкага манастыра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025