Як мінімум 17 чалавек асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сілавікі затрымалі ў Лідзе мясцовага дыджэя. У Гродне масава судзілі кнігавыдаўцоў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 7 па 13 кастрычніка.

Як мінімум 17 чалавек судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

На тыдні суды па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» прайшлі ў Гродне, Лідзе, Навагрудку, Зэльве. У тым ліку, верагодна, судзілі сябра выбарчай камісіі на выбарах-2020.

Суды за пікеты

Жыхарку Карэліч і жыхара Навагрудка судзілі паводле арт. 24.23 ч.1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

У Гродне масава судзілі кнігавыдаўцоў

Гэта выдавецтва «ЛИТАРЫ» і Аляксандр і Ілля Рыжыя. Іх судзілі па 13.3 ч. 3 КаАП «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць». Працэсы разглядаў 11 кастрычніка Дзяніс Кот, паведамляе Telegram-канал «Право имеют». Дадзены артыкул пагражае пазбаўленнем ліцэнзіі. Аляксандр Рыжы выдаваў кніг пра гісторыю Беларусі і Гродна.

Александр Рыжий со своей продукцией. Фото: Hrodna.life
Аляксандр Рыжы са сваёй прадукцыяй. Фота: Hrodna.life

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

Суд Ленінскага раёна Гродна 8 кастрычніка прызнаў экстрэмісцкай суполку ў Facebook пад назвай «народная парламентская партия Республики Беларусь».

Новыя «экстрэмісты»

Далматаў Аляксей Валер’евіч, Глушчанка Дзмітрый Вітальевіч, Карповіч Андрэй Пятровіч, Макрыдзіна Лізавета Паўлаўна з Гродна 11 кастрычніка папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

«Гродна Азот» працягваў прадаваць угнаенні ва Украіну. Раскрылі яшчэ адну схему абыходу санкцый

«Гродна Азот» змог гандляваць з Украінай нават пад санкцыямі Еўропы і ўведзенымі пасля пачатку вайны ўкраінскімі. Пастаўкі ладзілі дзякуючы кампаніі ў Дубаі, па падробленым сертыфікатам, караблямі розных краін — праз порты Расіі, Балгарыі і Румыніі. Шлях ускрыўся ў час следства. Гэта як мінімум другая схема абыхода санкцый, раней «Азот» гандляваў праз Літву.

Сілавікі затрымалі ў Лідзе мясцовага дыджэя

У Лідзе затрымалі музыку Dj BIGACTION, Паўла Акушэвіча. Пра затрыманне паведамілі Праўладныя Telegram-каналы. Музыка працаваў у лідскіх барах і рэстаранах. У тым ліку выступаў у «Hookah_Place_Lida», на ўладальніка якога ўжо звярталі ўвагу сілавікі.

Dj BIGACTION.
Dj BIGACTION. Фота: vk.com/id150355666