Помнік Дзядзю Сцёпе ў Гродне. Крыніца: Гродзенскі аблвыканкам
Помнік персанажу савецкага пісьменніка Сяргея Міхалкова — міліцыянеру Дзядзю Сцёпу — паставілі ў Гродне побач з будынкам УУС Гродзенскага аблвыканкама, на Акадэмічнай, 3.
Гарадская скульптура ўяўляе сабой вуглаватую фігуру ў шынялі і фуражцы з зорачкай, якая сядзіць на лаўцы. На каленях у фігуры сядзіць дзіця ва вушанцы і валёнках з цацачнай машынкай у руках, побач стаіць яшчэ адно з мішкай, на заднім фоне скульптурнай групы — ліхтар.
Скульптуру адкрылі да 80-гадовага юбілею гродзенскай міліцыі. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі міністр МУС Іван Кубракоў, кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік і, мяркуючы па форме, навучэнцы кадэцкіх класаў.
Чытайце таксама: Жыхары Гродна прапанавалі ўсталяваць у горадзе помнік Быкаву. Вось што адказала Зоя Кулеша з гарвыканкаму
Помнік, прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі, ёсць у Гомелі - гэта бронзавая фігура з матацыклам і жазлом, зборны вобраз савецкага міліцыянера 1950-х гадоў.
У Мінску стагоддзю міліцыі ў 2016 прысвяцілі фігуру гарадавога Расійскай Імперыі з маленькім сабачкам каля будынка МУС. На любое ўзаемадзеянне з ёй (фота, абдымкі, павязванне шаліка, аплявуха) сілавікі рэагавалі хваравіта — ад вуснай вымовы да адміністрацыйных арыштаў, штрафаў і «пакаянага» відэа са школьнікам.
Дзядзя Сцёпа — персанаж, прыдуманы савецкім пісьменнікам Сяргеем Міхалковым, міліцыянер высокага росту, які любіць дзяцей. Першая паэма аб ім была апублікавана ў 1935 годзе. Да Гродна ён дачынення не мае. У савецкі час яго вобраз выкарыстоўвалі як станоўчую візітоўку савецкай міліцыі, героя, які ўсіх ратуе.
Чытайце таксама: Чапаеў вярнуўся ў Гродна. Дзе паставілі помнік, які знялі тры гады таму
Помнікі гэтаму персанажу ёсць у розных гарадах Расіі - у Маскве, Самары, Санкт-Пецярбургу, Пракоп’еўску (Кемераўская вобласць), Раменскім (Маскоўская вобласць), Ніжнім Ноўгарадзе, Усолле-Сібірскім. У асноўным гэта постаці вышынёй у некалькі метраў. Вылучаецца з шэрагу помнік у Ніжнім Ноўгарадзе. Фігура стаіць на пастаменце з вадаправодных труб і быццам бы вылеплена з пластыліну. Мясцовыя жыхары нават называлі яго «пярэваратнем у пагонах» і «падарункам на Хэлоўін».
Чытайце таксама: «Нам патрэбны помнік Сталіну». Бондарава лабіруе ідэю ўвекавечыць савецкага тырана ва ўсіх гарадах Беларусі
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…