Навіны

Гродна — самы нязялёны абласны цэнтр Беларусі

Узровень азелянёнасці ў Гродне — 41,8%. Ён крыху вышэйшы за вызначаны ў Беларусі нарматыў азелянёнасці тэрыторый населеных пунктаў - 40%, але самы нізкі сярод усіх абласных цэнтраў краіны.

Актуальныя лічбы па ўзроўні азелянёнасці прывёў першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Корбут у час прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы, прысвечанай экалагічнаму патэнцыялу гарадоў і прыдарожных аб’ектаў.

У абласных гарадах Беларусі азелянёнасць складае:

  • Віцебск — 49,1%;
  • Брэст — 45,7%;
  • Магілёў - 44,3%;
  • Гомель — 42,5%;
  • Мінск — 42,1%;
  • Гродна — 41,8%

Пры гэтым за апошнія тры гады ўзровень азелянёнасці населеных пунктаў Беларусі вырас, адзначылі на канферэнцыі. Працягваюць і азеляненне прыдарожных тэрыторый. Уздоўж рэспубліканскіх аўтамабільных дарог за студзень-жнівень 2024 года пасадзілі больш за 14 тысяч дрэў і 35 тысяч кустоў, уздоўж мясцовых аўтадарог — каля 4 тысяч дрэў і 2 тысяч кустоў.

Адкуль могуць быць такія лічбы

Большая частка (85%) азелянёных тэрыторый, якія ёсць у Гродне і куды можна было пайсці адпачыць — гэта гарадскія лясы, тлумачылі раней архітэктары. Добраўпарадкаваных месцаў, прыдатных для шпацыраў, у горадзе мала: у Пышках, Ласосна, Румлёва, Сцежка здароўя ў парку Панямунь, невялікі ўчастак лесу на Кабяка, два паркі ў цэнтры. Неўладкаваныя зялёныя зоны, па якіх нязручна гуляць, не могуць улічвацца пры разліку забяспечанасці гродзенцаў азелянёнымі тэрыторыямі.

Для ўліку і планавання азелянёнасці Гродна ў 2022 годзе распрацавалі Схему азелянёных тэрыторый агульнага карыстання да 2030 года.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна пабудуюць гандлёвы цэнтр з азеляненнем на фасадах

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024