Навіны

У Гродне 83% усяго асвятлення ўжо замянілі на светладыёднае. Навошта гэта патрэбна гораду?

З пачатку 2024 года ў Гродне замянілі 2100 свяцілень з ртутнымі і натрыевымі лямпамі на святлодыёдныя. За наступны год памяняюць астатнія.

Вулічнае асвятленне ў Гродне замяняюць на больш эфектыўнае для эканоміі электраэнергіі з 2012 года. У 2016 годзе светладыёдным было ўжо каля 40% асвятлення. Зараз светладыёдныя свяцільні з меншым расходам электрычнасці складаюць 83% ад усіх кропак асвятлення. Гэта дапамагае эканоміць электраэнергію амаль у два разы, паведамляе «Гродно Плюс».

З 2100 свяцілень, замененых у 2024 годзе, 600 былі пражэктары ў гістарычнай частцы Гродна: на вуліцы Кірава, Ажэшкі. Таксама заменена асвятленне на Дамброўскага, у мікрараёнах Зарыца і Румлёва. З пачатку года эканомія склала 70 тон умоўнага паліва, 200 кілават-гадзін, або, у грашовым эквіваленце — 80 тысяч рублёў, распавяла начальніца вытворча-тэхнічнага бюро прадпрыемства «Гарсвятло» Таццяна Ярашэвіч. З 2020 года замянілі 11 тысяч свяцілень. Дзякуючы ім удалося зэканоміць 700 тысяч рублёў.

У 2025 годзе плануюць замяніць 3,5 тысячы свяцілень. Пасля гэтага ўсё асвятленне ў горадзе стане светладыёдным.

Як ішлі працы ў Гродне

Раней усе Гродна і прыгарады планавалі перавесці на святлодыёды да 2026 года. Да канца 2023 года збіраліся замяніць усе вонкавыя свяцільні, сеткі і сістэмы для агульнага кіравання святлом у старых раёнах прыватнай забудовы. У 2022 у Гродне ўсталявалі 2000 светладыёдных свяцілень.

Для параўнання, у 2017 годзе горад асвятлялі 28 тысяч свяцілень, сыходзіла 6,4 млн кв/г электрычнасці, на пачатак 2023 года ў Гродне было ўжо 34 тысяч свяцілень, якія спажывалі 6,4 млн кв/г.

А што ў іншых гарадах?

Такія ж планы — замяніць усе свяцільні на энергаэфектыўныя да 2026 года — ёсць і ў іншых гарадах Беларусі.

У Брэсце ў пачатку 2023 года з 32 тысяч свяцілень толькі крыху больш за 10 тысяч былі святлодыёднымі. У 2023 там усталявалі яшчэ 6985 святлодыёдных свяцілень (а планавалі замяніць каля 8000). Такім чынам да канца мінулага года толькі 58% кропак вулічнага асвятлення горада была энергаэфектыўнымі. У Віцебску на 1 студзеня 2024 года замянілі каля 56% асвятлення. За 2023 год там замянілі 7 тысяч лямпаў, заставалася замяніць каля 14 тысяч. Там дзякуючы замене асвятлення збіраліся эканоміць энергію мінімум у тры разу.

У Мінску ж у 2024 годзе планавалі замяніць на святлодыёдныя 2396 натрыевых лямпаў. На пачатак года ў асвятленні вуліц, двароў, паркаў, сквераў, аб’ектаў адукацыі і аховы здароўя Мінска выкарыстоўвалі 117 723 свяцільні - з іх 78 204 з натрыевымі лямпамі, 31 647 са святлодыёднымі, 7 446 з люмінесцэнтнымі і 426 з металагалагеннымі.

Да 2026 года ў Беларусі плануюць замяніць усе вонкавыя тыпавыя лямпы на неразборныя святлодыёдныя свяцільні таксама ў вёсках і пасёлках. Пры гэтым у Брэсцкай вобласці на травень 2024 года святлодыёднымі былі толькі больш за 20% свяцілень. У 2023 годзе план па замене перавыканалі - замест 17 790 свяцілень усталявалі 23 745. У 2024 збіраліся ўсталяваць 17 829 энергазберагальных свяцілень.

Чытайце таксама: Шматфункцыянальная набярэжная, парк з дзікай прыродай і гатэль з пчоламі. 7 урбаністычных ідэй Варшавы, якія можа запазычыць Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрываецца парфюм-бар «Люстра». Там можна выбраць ідэальны пах

Парфюм-бар "Люстра" адкрыецца ў Гродне на вул. Будзёнага, 30. У асартыменце будуць прадстаўлены водары з…

9 кастрычніка 2024

У Навагрудскім раёне мужчыну засыпала сцяной кароўніка — ён загінуў

На адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Навагрудскага раёна 27 верасня адбылася трагедыя: загінуў 52-гадовы працоўны. Ён…

9 кастрычніка 2024

У Гродне пасадзілі яшчэ адну метасекваю. Дрэва — аднагодак дыназаўраў

Маладое дрэўца высадзілі каля Факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта другая такая…

9 кастрычніка 2024

Лаўрэат Нобеля па медыцыне мае карані з Гродзеншчыны? Так, але не з таго раёну, які спачатку назвалі

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Віктар Амброс мае беларускія карані. Пра гэта напісалі некаторыя беларускія…

8 кастрычніка 2024

Гродзенскія коцікі разам з валанцёрамі канчаткова пераехалі: новы домік знайшлі непадалёк ад Лядовага палаца

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" канчаткова пераехалі на новае месца. Цяпер прытулак для катоў знаходзіцца…

8 кастрычніка 2024

Мінчанін, якога расчаравалі гродзенскія ўстановы і парадавала адсутнасць міліцыі, зноў выказаўся пра Гродна

Узровень сэрвісу ў Гродне - ганебны, лічыць мінскі мастак Уладзімір Шаркоў. Такое меркаванне мужчына выказаў…

8 кастрычніка 2024