Навіны

У Гродзенскай вобласці пасадзяць 2 млн дрэў замест паваленых навальніцай: можна далучыцца

Каля 2 мільёнаў дрэў высадзяць у Гродзенскай вобласці гэтай восенню. Дрэвы будуць садзіць у рамках дабрачыннай акцыі «Дай лесу новае жыццё». Далучыцца можа кожны.

Акцыя працягнецца месяц — з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Працаўнікі лесагаспадарак будуць садзіць новыя дрэвы там, дзе лес пацярпеў ад стыхіі гэтым летам. Па планах, у пасадках таксама паўдзельнічаюць каля 4 тыс. жыхароў вобласці. Да акцыі могуць далучыцца ўсе ахвочыя. У бліжэйшым лясгасе спецыялісты падкажуць месцы пасадкі, дадуць сеянцы, саджанцы і інвентар і будуць суправаджаць удзельнікаў на кожным этапе, піша БелТА.

У час акцыі будзе праходзіць конкурс па фота- і відэасправаздачах сярод школ. Пераможцы ў намінацыях «Самая актыўная школа» і «Самы актыўны клас» атрымаюць дыпломы і памятныя прызы ад Гродзенскага лесагаспадарчага аб’яднання.

У чэрвені-ліпені гэтага года буры ў Гродзенскай вобласці пашкодзілі каля 765 га лесу. Асабліва пацярпелі Іўеўскі, Слонімскі, Навагрудскі і Смаргонскі вопытны лясгасы. Гэтай восенню плануюць аднавіць каля 400 га лесу. Астатнія ўчасткі будуць аднаўляць вясной 2025 года. У асноўным будуць садзіць сасну, елку і дуб, расказаў галоўны ляснічы Гродзенскага ДВЛГА Андрэй Шыкавец.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Блогерка і бізнесвумен Казакевіч з Гродна судзіцца з Дзяржкантролем

ТАА "МЭЙКАПЛАБ", якім валодае гродзенская блогерка Кацярына Казакевіч, падало пазоў супраць управы Дэпартамента фінансавых расследаванняў…

9 кастрычніка 2024

У Гродне адкрываецца парфюм-бар «Люстра». Там можна выбраць ідэальны пах

Парфюм-бар "Люстра" адкрыецца ў Гродне на вул. Будзёнага, 30. У асартыменце будуць прадстаўлены водары з…

9 кастрычніка 2024

У Навагрудскім раёне мужчыну засыпала сцяной кароўніка — ён загінуў

На адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Навагрудскага раёна 27 верасня адбылася трагедыя: загінуў 52-гадовы працоўны. Ён…

9 кастрычніка 2024

У Гродне пасадзілі яшчэ адну метасекваю. Дрэва — аднагодак дыназаўраў

Маладое дрэўца высадзілі каля Факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта другая такая…

9 кастрычніка 2024

У Гродне 83% усяго асвятлення ўжо замянілі на светладыёднае. Навошта гэта патрэбна гораду?

З пачатку 2024 года ў Гродне замянілі 2100 свяцілень з ртутнымі і натрыевымі лямпамі на…

9 кастрычніка 2024

Лаўрэат Нобеля па медыцыне мае карані з Гродзеншчыны? Так, але не з таго раёну, які спачатку назвалі

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Віктар Амброс мае беларускія карані. Пра гэта напісалі некаторыя беларускія…

8 кастрычніка 2024