Парфюм-бар «Люстра» адкрыецца ў Гродне на вул. Будзёнага, 30. У асартыменце будуць прадстаўлены водары з нішавай парфумерыі і ад вядомых брэндаў класа люкс. Там будуць прадаваць як поўнапамерныя флаконы, так і водары ў разліў. Дату адкрыцця пакуль не абвясцілі.

Стваральнікі называюць «Люстру» месцам, дзе кожны зможа знайсці свой ідэальны пах.

«Мы клапоцімся аб тым, каб кожны госць знайшоў той водар, які ідэальна падыдзе як для яго самога, так і для яго блізкіх. < … > Хутка дзверы парфюм-бара „Люстра“ адкрыюцца, і вы зможаце пагрузіцца ў свет чароўных пахаў і вытанчанага стылю», — напісалі стваральнікі.

Само памяшканне будзе ў стылі лофт. На фота відаць ванну, апраўленае золатам люстэрка, шэрыя сцены і зялёныя крэслы, і, непасрэдна люстру, якая дае назву парфюм-бару.

Зараз парфюм-бар набірае супрацоўнікаў. Абяцаюць высокую зарплату і калектыў аднадумцаў. На прапанову ўжо адгукнуліся 10 чалавек.

Чытайце таксама: Что такое настоящий мускус в парфюмерии