Навіны

Гродзенскія коцікі разам з валанцёрамі канчаткова пераехалі: новы домік знайшлі непадалёк ад Лядовага палаца

Валанцёры грамадскай арганізацыі «Адданае сэрца» канчаткова пераехалі на новае месца. Цяпер прытулак для катоў знаходзіцца ў памяшканні непадалёк ад цэнтра горада. Валанцёры просяць гродзенцаў больш не прыносіць жывёлаў да былога доміка на Фолюшы — зусім хутка там пачнецца будаўніцтва і жывёлы могуць пацярпець.

Новы домік знаходзіцца каля Лядовага палаца

Валанцёры падзякавалі неабыякавым гродзенцам за дапамогу ў пераездзе і адзначылі, што гараджане — неверагодныя. Адрас новага доміка пакуль не раскрываюць, але адзначаюць, што ён знаходзіцца непадалёк ад Лядовага палаца.

Падкідваць жывёл да былога доміка не варта — яны могуць загінуць

Валанцёры звяртаюць увагу гродзенцаў на тое, што доміка для катоў на Фолюшы больш няма. Яны просяць гараджан не падкідваць жывёл да былога прытулку. «У самым хуткім часе вакол яго разгарнецца будпляцоўка — яна будзе агароджана плотам. Будпляцоўка — гэта тэхніка, работнікі, механізмы. Жывёлы проста загінуць», — паведамляюць валанцёры.

Чытайце таксама:

Акрамя таго, будынак былога доміка на Фолюшы ўжо набыў іншы ўладальнік і рыхтуе яго да рэканструкцыі, таму валанцёры не маюць права заходзіць у памяшканне.

Валанцёры раяць людзям «спыніць кругаварот бяздомных смяротнікаў» і пачаць карыстацца простымі правіламі. Кастрыраваць хатніх катоў, а інфармацыю пра бяздомных жывёл размяшчаць на анлайн-пляцоўках кшталту «Куфар». «Гэта не зойме шмат часу, і будзе ўчынкам дарослага чалавека, які нясе адказнасць», — дадаюць валанцёры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025