Пасля змены ўласніка крамы «Остров чистоты и вкуса» аднаўляюць работу. Зараз па ўсёй Беларусі працуе 15 кропак, дзве з іх — у Гродзенскай вобласці. Хутка брэнд вернецца і ў само Гродна, паведамляюць у Instagram-акаўнце сеткі.
Цяпер набыць тавары ў «Острове чистоты и вкуса» ў Гродзенскай вобласці можна ў двух месцах. Адна крама знаходзіцца ў Іўі на плошчы Энгельса, 1. Другая — у Дзятлаве на плошчы 17 Верасня, 7.
Каментатары зацікавіліся тым, што ў спісе ёсць гарады Гродзенскай вобласці, а вось уласна Гродна — няма. «Адкрыццё ўжо ў сярэдзіне кастрычніка», — адказалі на пытанні ад імя сеткі.
Таксама людзі просяць адкрыць крамы ў Лідзе, Навагрудку, Воранаве і Ваўкавыску — уласнік адзначае, што варыянт адкрыцця кропак у гэтых гарадах таксама разглядаецца.
Праблемы ў сеткі пачаліся ў 2022 годзе з затрымання ўладальніка Віктара Рамука. Пасля ў офісе рытэйлера прайшлі вобшукі - інтарэс да бізнесу праявіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Фірме прыйшлося выплаціць штрафы — каля $ 7 млн, пасля чаго Рамука вызвалілі з СІЗА.
У ліпені 2024 года стала вядома, што сетка крамаў будзе ліквідавана. Праблемы ўзніклі з-за «няўдалых фінансавых укладанняў і стратэгіі развіцця бізнесу», паведамляў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, «вялікіх праблем з банкруцтвам» у сеткі не ўзнікала.
Аднак ужо ў жніўні ў МАРТ агучылі планы па захаванню брэнда, а для яго развіцця знайшлі новага ўласніка. Зараз крамамі сеткі кіруе іншая фірма — «АйландГруп».
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…
Увечары 19 лістапада ў доме па вуліцы Віктара Саяпіна невядомы выбіў уваходныя дзверы ў чужую…
Будынак былой адміністрацыі Ленінскага раёна на пешаходнай вуліцы Савецкай прадалі. Ён пуставаў больш за два…
Шаснаццацігадовы школьнік Арцём з Гродна стварыў бясплатны Telegram-бот, у якім можна адсочваць курсы валют і…