Прафсаюзныя юрысты правялі кансультацыі ў Гродне і ў раённых цэнтрах. Больш за ўсё пытанняў работнікі задавалі аб працы, звальнення і даплатах.
У Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклініцы медыкі «актыўна задавалі пытанні» аб:
- працы па сумяшчальніцтве,
- абедзенных перапынках пры няпоўным працоўным дні,
- даплатах за працу ў асаблівых умовах,
- звальненнях у сувязі са скарачэннем штата.
У Слоніме жыхары пыталіся аб налічэнні заработнай платы, устанаўленні кампенсацыйных выплат і праве работнікаў на фотаздымку падчас выканання службовых абавязкаў.
Адну з жыхарак Мастоў цікавіў тэрмін капітальнага рамонту дома. Іншая пыталася пра скасаванне працоўнага дагавора з выпрабавальным тэрмінам.
У Бераставіцы з жанчынай не хочуць скасаваць бестэрміновую працоўную дамову, хоць яна напісала заяву аб звальненні па ўласным жаданні. Начальнік яе не зарэгістраваў - трэба шукаць замену.
Тры работнікі прадпрыемства ў Астраўцы атрымалі кансультацыі па пытаннях падаўжэння кантракту, выдачы сродкаў індывідуальнай абароны і адхілення ад працы падчас следчых дзеянняў.
Чытайце таксама: Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій